Па выніках праведзенай Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці гарачай лініі, на якую звярнулася 28 жыхароў з шасці раёнаў і абласнога цэнтра, вырашаны шэраг пытанняў па добраўпарадкаванні населеных пунктаў.

Так, у горадзе Лідзе адноўлена цэментна-бетоннае пакрыццё вуліцы ў мікрараёне “Поўнач”. У аграгарадку Пагародна Воранаўскага раёна абноўлена разметка дарожнага палатна, на выдзеленай пешаходна-веласіпеднай паласе ўстаноўлены дарожныя знакі “Пешаходная і веласіпедная дарожка з сумешчаным рухам”, для абмежавання хуткасці руху паблізу скрыжавання вуліца абсталявана штучнымі няроўнасцямі. У гарпасёлку Воранава выкананы бягучы рамонт праезду з вуліцы Кастрычніцкай да ветэрынарнай лячэбніцы  шляхам падсыпкі пакрыцця праезнай часткі асфальтагранулятам. У абласным цэнтры праведзена ўладкаванне пешаходных дарожак з устаноўкай бартавога каменя, ліквідавана ямачнасць дарожнага палатна на чатырох прыдамавых тэрыторыях, праведзена абрэзка і знос аварыйных дрэў, вываз смецця і галінак, на асобных прыдамавых тэрыторыях устаноўлены інфармацыйныя таблічкі аб забароне выгулу хатніх жывёл.

Запланаваныя да выканання ў ІІІ квартале работы па добраўпарадкаванні застаюцца на кантролі ў Камітэце.

Аляксандр САДАЎНІЧЫ,

першы намеснік старшыні КДК Гродзенскай вобласці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці
ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?
Сям’я! Служым разам!

Сям’я! Служым разам!

31 августа, 2026

Похожие публикации