Categories: Улада

Выбары-2015. Збор подпісаў выбаршчыкаў

Кандыдаты ў прэзідэнты вылучаюцца грамадзянамі Беларусі.
У падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты павінна быць сабрана не менш як 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў.

Тэрміны збору подпісаў выбаршчыкаў — з 23 ліпеня па 21 жніўня.

Збор подпісаў праводзяць члены ініцыятыўнай групы, зарэгістраванай ЦВК.

Пры зборы подпісаў член ініцыятыўнай групы павінен мець дакументы (прад’яўляюцца выбаршчыкам):
пасведчанне, выдадзенае ЦВК;
дакумент, які засведчвае асобу.

Зборшчыкі подпісаў не маюць права раздаваць выбаршчыкам друкаваныя матэрыялы.
Матэрыялы з біяграфічнымі данымі асоб, у падтрымку якіх ажыццяўляецца збор подпісаў, могуць прадастаўляцца для азнаямлення.

Выбаршчык мае права паставіць подпіс у падтрымку некалькіх кандыдатур. Аднак толькі адзін раз у падтрымку адной і той жа  кандыдатуры.

Падпісны ліст

У падпісным лісце пазначаюцца без скарачэнняў звесткі:
аб асобе, якая вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты;
аб члене ініцыятыўнай групы, які збірае подпісы;
аб выбаршчыку, які падтрымлівае кандыдатуру.

Звесткі аб асобе, якая вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты, і зборшчыку подпісаў уносяцца (рукапісным або машынапісным спосабам) у падпісны ліст да пачатку збору подпісаў.
Не дапускаецца прадстаўленне выбаршчыкам падпісных лістоў, у якіх адсутнічаюць звесткі аб гэтых асобах.

Звесткі аб выбаршчыку ў падпісны ліст уносяцца толькі рукапісным спосабам;
запаўняюцца як самім выбаршчыкам, так і іншай асобай па яго просьбе, у тым ліку зборшчыкам подпісаў (графы 1-5 падпіснога ліста).
Выбаршчык уласнаручна ставіць дату подпісу і распісваецца (графы 6, 7).

Крыніца: ЦВК.

administrator

Recent Posts

Актуальны каментарый. Час перайсці ад словаў да спраў

Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік…

1 час ago

Дзятлаўшчына маладая. Упэўнены старт – на малой радзіме

Ці ёсць перспектывы ў вёсцы? Аб гэтым варта спытацца ў маладых спецыялістаў раёна, якія прыходзяць…

1 час ago

Игорь Жук: «Для будущих поколений модель коллективной ответственности станет залогом стабильного и безопасного мира»

Такое мнение выразил член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Игорь Жук, комментируя выступление Главы…

2 часа ago

Абараніце сябе – спыніце дыялог

Лічбавыя тэхналогіі трывала ўвайшлі ў паўсядзённае жыццё. З імі камфортна, аднак не варта забываць пра…

2 часа ago

Аб занятасці насельніцтваі налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…

19 часов ago

Прафарыентацыя. У гасцях у “Перамогі”, або Як нараджаецца раёнка

На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…

19 часов ago