Categories: Падзеі

Дзятлаўскія лялькі на «Славянскім Базары»

У мерапрыемствах Дня моладзі на «Славянскім базары» ў Віцебску сёлета прыняў удзел і Беларускі гульнёвы тэатр роставых лялек «Лялькі для ўсіх». Якую праграму дзятлаўскія артысты падрыхтавалі для наведвальнікаў фестывалю? Якія ўражанні  прывезлі  самі артысты з мерапрыемства? Якія гастрольныя планы надалей? На гэтыя пытанні карэспандэнтцы газеты  адказаў кіраўнік тэатра Іван Каско.

— Іван Іванавіч, хто запрасіў вас  паўдзельнічаць у «Славянскім базары» ?

— Запрашэнне мы атрымалі ад Гродзенскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «БРСМ». Папярэдне яны пазнаёміліся з дзейнасцю нашага тэатра, наша выступленне спадабалася.

А вось ужо ад адміністрацыі абласнога метадычнага цэнтра горада Віцебска мы атрымалі прапанову  даць  два  прадстаўленні на плошчы Свабоды.

— З якой праграмай ездзілі на фестываль?

— Праграма называлася «Вясёлыя падарожжы мультгерояў па казках». Дзятлаўчане маглі пабачыць яе ў рамках святочных мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці.

Таксама ў Віцебску  мы паказалі шоу мыльных пузыроў. Дарэчы, цяпер у нас ёсць ноу-хау — вогненны мыльны пузыр.

Акрамя гэтага, артысты тэатра прынялі ўдзел ва ўрачыстым шэсці моладзевай дэлегацыі Гродзеншчыны, у прэс-канферэнцыі. Да ўсяго дадам, што з нашымі роставымі лялькамі актыўна  фатаграфаваліся. Цікавіліся людзі і з чаго зроблены лялькі. Вельмі здзіўляліся, што ўсе яны пашыты ўручную.

— Як успрынялі прадстаўленне гледачы?

— Вельмі добразычліва. У праграме актыўна ўдзельнічалі дзеці.Ім дапамагалі ўзабірацца на сцэну іх бацькі.

— Іван Іванавіч, а  ці давялося артыстам тэатра пабыць у ролі гледачоў? Якія фестывальныя мерапрыемствы пабачылі? Што ўразіла?

— Вельмі ўразіў начны Віцебск — вельмі прыгожы горад. Запомніліся выставы-кірмашы, фаер-шоу, бітва ды-джэяў, форум вулічных тэатраў. І ўсё гэта ў начным фармаце. Незабыўнае відовішча.

— А якія гастрольныя падзеі яшчэ чакаюць артыстаў тэатра роставых лялек?

— Гэта ўдзел у мерапрыемствах да Дня пісьменнасці ў Шчучыне, у фестывалі «Карнавал весялосці», які пройдзе ў Воранаве. У бліжэйшы час наведаем Палац культуры чыгуначнікаў у Ваўкавыску. Плануем выступіць  у Палацы культуры чыгуначнікаў у Мінску. Магчымы гастролі ў Мар’іну Горку па запрашэнні прадзюсарскага цэнтра Мельнікава.

Увогуле, запрашэнняў вельмі шмат. Аднак з улікам таго, што калектыў дзіцячы і артысты вучацца ў школе, не заўжды атрымліваецца паўдзельнічаць у тых мерапрыемствах, куды нас запрашаюць.

А лета ў Беларускага тэатра роставых лялек сапраўды «гарачае». Вандроўкі, гастролі. Роставыя лялькі пастаянна ў дарозе. Аднак гэта не стамляе артыстаў. Вось і на «Славянскі базар» яны прыехалі бадзёрымі  і  вяселымі, нягледзячы на 10 гадзін знаходжання ў дарозе. Вядома, шкада, што не атрымалася трапіць на фестываль усім артыстам тэатра. Колькасць месцаў была абмежаваная: едзілі толькі 13 чалавек. Іх суправаджалі я, Аляксандр Раеўскі і Аксана Кашляк.

— Іван Іванавіч, а ці з’явіліся ў тэатры новыя персанажы?

— Зусім нядаўна з’явіўся Патрык — сябар Губкі Боба — вядомага і любімага персанажа аднайменнага мультфільма. Гэтая роставая лялька таксама ёсць у  нашым тэатры. Дарэчы, гэтага героя вельмі любяць дзеці. І ў час «Славянскага базара» песню Губкі Боба актыўна падхоплівалі дзеці, а таксама,што мяне здзівіла, падлеткі.

Плануем, што і далей у тэатры будуць з’яўляцца новыя роставыя лялькі. Магчыма, ужо бліжэй да Новага года.

— А  над чым цяпер працуе тэатральная студыя «Мелодыя душы»?

— Па просьбе айца Мікалая артысты студыі рыхтуюць пастаноўку «Як князь Уладзімір веру выбіраў». Яна будзе паказана 25 ліпеня. А ў далейшых планах — паўдзельнічаць у фестывалі аматарскіх тэатральных калектываў у Слоніме. Пакуль жа ў тэатральную студыю ідзе набор новых артыстаў.

— Іван Іванавіч, вы яшчэ і кіраўнік тэатра мыльных пузыроў…

— Так. Увогуле, цяпер шоу мыльных пузыроў вельмі папулярныя ў розных краінах. У той жа Маскве, Санкт-Пецярбургу праходзяць  фестывалі мыльных пузыроў. Варта, каб яны былі і ў Беларусі.

Хаця працаваць з мыльнымі пузырамі даволі складана. У нашым тэатры пакуль яшчэ толькі чатыры чалавекі могуць добра адпрацоўваць нумары з мыльнымі пузырамі на сцэне. Гэта  Вольга Іода, Кацярына Губко, Вікторыя Свяцецкая, Ліза Салата. Дарэчы, дзяўчаты задзейнічаны адразу ў трох тэатрах, як і многія іншыя дзеці. Гэта ім падабаецца, гэта — частка іх жыцця.

Яшчэ дадам, што ўжо падрыхтаваны дакументы, каб Беларускі гульнёвы тэатр роставых лялек атрымаў званне «узорны».

А. ДУБРОЎСКАЯ

Фота прадастаўлена кіраўніком тэатра Іванам Каско.

administrator

Recent Posts

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

12 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

12 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

13 часов ago

Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

13 часов ago

8 мая — Международный день Красного Креста и Красного Полумесяца

Этот важный день служит напоминанием о необходимости сохранения и укрепления ценностей гуманности, сострадания и безвозмездной…

13 часов ago

Нам даверана памяць. Не згасне слава тых, хто набліжаў Перамогу

У межах акцыі “Беларусь помніць. Помнім кожнага” на Дзятлаўшчыне прайшлі мітынгі, прысвечаныя 81-й гадавіне Перамогі…

15 часов ago