Дзе можна купіць беларускія тавары? У кожным магазіне Дзятлаўшчыны!

Ну а самы вялікі выбар прадукцыі мясцовай вытворчасці ва ўніверсаме “Родны Кут” Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Што азначаюць зялёныя цэннікі і што роднае, сваё тут прапануюць землякам, цікавімся ў загадчыцы магазіна Таццяны Мазура.

– Спецыяльнымі зялёнымі цэннікамі пазначана прадукцыя, якая вырабляецца падраздзяленнямі нашага філіяла – кандытарскім, хлебным, мясным цэхамі. І не толькі па пятніцах, а кожны дзень. Прапануем спажыўцам больш за 20 найменняў кандытарскай прадукцыі на любы густ – пячэнне, булачкі, бісквіты, пірожныя, сочнікі – усё, што з любоўю выпякаюць нашы дзяўчаты-кандытары. У топе прадукцыі хлебазавода заўсёды застаецца хлеб “кірпічык”, акрамя яго, цэх прапануе пірагі, лавашы, белы, тоставы, падавы, рэзаны, хлеб для здаровага харчавання “Здравушка”. Дзякуючы таму, што на базе філіяла працуе свой цэх паўфабрыкатаў, кожны дзень у асартыменце мяса-ялавічына, вантробы, фарш, а таксама марынады для прыгатавання на агні, асабліва запатрабаваныя летам, – расказала яна.  

– Прадукцыю якіх беларускіх прадпрыемстваў можна купіць у магазіне?

– Маем шырокі выбар тавараў, сярод якіх вядомыя беларускія брэнды – “Слодыч”, “Беллакт”, “Лідкон”, “Витьба” і іншыя. Многія з іх размешчаны на асобных стэлажах або самых бачных месцах, ёсць навінкі, на якія звяртаем увагу асаблівай маркіроўкай. Шчыра запрашаем пакупнікоў па самыя якасныя, самыя смачныя беларускія харчовыя тавары кожную пятніцу і кожны дзень.

Наталля АВЯРЧУК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации