У Данілавіцкім сельсавеце ліквідуюць наступствы навальнічнага фронту, які прайшоў у раёне вёскі Навасёлкі 11 чэрвеня.

Электразабеспячэнне поўнасцю было адноўлена ў той жа дзень да 22 гадзін.

З раніцы работу пачалі некалькі брыгад службаў і арганізацый раёна. Да 14 гадзін сіламі камунгаса быў скончаны рамонт даху дома № 16 у вёсцы Хрольчыцы, сіламі ААТ “Граніт-Агра” адрамантаваны дах дома № 9А па вуліцы Шашэйнай у Навасёлках. Шыферам пацярпелых забяспечыла гаспадарка. Да завяршальнай стадыі падыходзіць абрэзка аварыйных галін у вёсцы Навасёлкі. У работу па навядзені парадку пасля буйства стыхіі ўключыліся работнікі сельсавета, мясцовае насельніцтва, на дапамогу пажылым людзям прыехалі дзеці і родныя. Зламаныя дрэвы піляць і ўбіраюць прыдарожную паласу работнікі ДЭУ-56.








Работу з катэгарыраванымі жыхарамі завяршылі спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Пяці пажылым людзям плануецца аказаць дапамогу. З гаспадарамі пашкоджаных домаўладанняў прадаўжаюць работу супрацоўнікі прадстаўніцтва “Белдзяржстраху”. Службы каардынуе старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ігар Кухарэвіч.




Ліквідацыя наступстваў прадаўжаецца ў бесперабойным рэжыме і знаходзіцца на кантролі раённага выканаўчага камітэта.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga