На ўчастку для галасавання № 15, які размешчаны ў будынку Казлоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта, датэрмінова прагаласаваў намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Вадзім Бялятка.

– Датэрміновыя выбары ў Беларусі праходзяць заўжды – гэта зроблена для таго, каб людзі, якія па нейкіх прычынах не могуць прыйсці на выбарчы ўчастак у нядзелю, змаглі прагаласаваць загадзя, – адзначыў Вадзім Аляксандравіч. – Я таксама скарыстаўся такой магчымасцю. Увогуле, ніводзін чалавек з маіх родных, сяброў, калег, проста знаёмых не застаўся раўнадушным да галоўнай сёлета палітычнай падзеі – усе ідуць галасаваць. Беларусь – моцная, незалежная, мірная краіна. Упэўнены ў тым, што беларускі народ зробіць правільны выбар дастойнага Прэзідэнта, які зможа захаваць традыцыі нашай радзімы, мір, памножыць дасягненні суверэннай краіны.











Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Президент #Выборы