Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:

– Шматдзетныя сем’і могуць выкарыстоўваць сродкі сямейнага капіталу на аплату сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі ў дзяржаўных установах адукацыі, а таксама ў навучальных установах спажывецкай кааперацыі і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Пры гэтым варта памятаць некаторыя нюансы. Скарыстацца сродкамі можна датэрмінова, не чакаючы 18-годдзя дзіцяці, якое дало права на прызначэнне сямейнага капіталу. Аплаціць можна навучанне членаў сям’і: бацькоў, дзяцей, мужа, жонкі. Таксама скіраваць сродкі можна на першую, другую, наступныя адукацыі; аплачана можа быць любая форма атрымання: дзённая, завочная, дыстанцыйная.

Каб аформіць аплату за навучанне, неабходна сабраць пакет дакументаў:

пашпарты заяўніка і навучэнца;

пасведчанне аб нараджэнні навучэнца;

рашэнне (яго копію) аб прызначэнні сямейнага капіталу;

дагавор з навучальнай установай;

даведку, што дзіця (ці адзін з бацькоў) з’яўляецца студэнтам (навучэнцам);

пасведчанне аб заключэнні шлюбу;

дакументы аб занятасці мужа і жонкі ў поўнай сям’і або аднаго з бацькоў у няпоўнай.

Дакументы падаюцца ў службу “адно акно” райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21.

Пасля прыняцця рашэння аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу неабходна будзе звярнуцца ў ААТ “ААБ “Беларусбанк” для пералічэння сродкаў на рахунак навучальнай установы. Тэрмін разгляду заяваў і вынясення рашэння райвыканкама – да аднаго месяца, пералічэння грошай у банк – 31-41 дзень.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga               

Похожие публикации