Напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік сустрэліся з калектывам Дзятлаўскага РУП ЖКГ.


Аляксандр Станіслававіч расказаў пра сітуацыю ў краіне, акрэсліў тое, з якім настроем беларусы прыйшлі да важнай палітычнай падзеі:

– Грамадзяне нацэлены на тое, каб захаваць мір, стабільнасць, жыць, не баючыся за сябе, блізкіх, і без страху глядзець у заўтрашні дзень. Усе пытанні, якія ўзнікаюць у любой дзяржаве, трэба вырашаць канструктыўна, шляхам дыялогу, абмеркавання, выступаць з прапановамі. Сёння людзі дакладна ўсвядомілі, што будучыня краіны вырашаецца на ўчастках для галасавання, а не на плошчах.


Дзмітрый Баравік пазнаёміў прысутных з дасягненнямі раёна за апошняе пяцігоддзе і планах на 2025 год, у рэалізацыі якіх важную ролю мае і камунальная служба.

Старшы інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Дзятлаўскага РАНС Сяргей Новік давёў інфармацыю па пажарнай сітуацыі ў раёне, мерах прафілактыкі пажараў на рабоце і дома.

Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Президент #Выборы