Дзятлаўшчына далучылася да інфармацыйнага праекта Беларускай партыі “Белая Русь”, у межах якога па ўсёй краіне праходзяць дыялогавыя пляцоўкі пад адзінай назвай “Прэзідэнцкая рэспубліка”.

Чарговая з іх адбылася ў Наваельні, дзе да адкрытай размовы мясцовых жыхароў запрасіла старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Людміла Радзевіч.

Што беларусы ведаюць аб мінулым сваёй краіны, за што цэняць яе сучаснасць і якой бачаць будучыню? Адказы на гэтыя пытанні прагучалі ў час сустрэчы, прысвечанай электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Галоўная мэта праекта – данесці людзям праўдзівую інфармацыю пра нашу краіну, узгадаць дасягненні Рэспублікі Беларусь за 30 гадоў інстытута прэзідэнцтва.

– Кожны грамадзянін Беларусі мае права на тое, каб рабіць свядомы выбар на аснове фактаў і рэальных спраў, – звярнулася да прысутных Людміла Аляксандраўна. – Новы асветніцкі праект “Белай Русі” закліканы нагадаць усім нам аб тым, якіх поспехаў дасягнула краіна за апошнія тры дзесяцігоддзі. Вось некаторыя з найбольш яскравых вынікаў.

У пачатку 1990-х Беларусь сутыкнулася з гіперінфляцыяй, аднак дзякуючы эфектыўнай эканамічнай палітыцы ўзровень інфляцыі сёння складае менш за 6 %. За апошнія 20 гадоў золатавалютныя рэзервы краіны павялічыліся ў 17 разоў, што сведчыць аб фінансавай устойлівасці і надзейнасці эканомікі. Акрамя таго, рэальныя даходы насельніцтва з 1992 года ўзраслі ў 5,5 раза, а рэальныя зарплаты – у 6,9 раза.

За гэты час удалося не толькі захаваць і мадэрнізаваць нашы прамысловыя гіганты – МАЗ, БелАЗ, МТЗ, БМЗ, але і запусціць новыя нацыянальныя праекты – Беларускую атамную электрастанцыю, Кітайска-беларускі індустрыяльны парк “Вялікі камень”, завод “БелДЖЫ”, Беларускую нацыянальную біятэхналагічную карпарацыю і іншыя.

– Кожнаму з вас належыць самастойна рабіць выбар далейшага курса роднай краіны. Заклікаю вас падысці да гэтага пытання ўзважана і адказна, праяўляць актыўную грамадзянскую пазіцыю і рэалізаваць сваё выбарчае права 26 студзеня 2025 года або ў час датэрміновага галасавання, – падвяла вынік Людміла Радзевіч і падзякавала землякам за сустрэчу.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент

Похожие публикации