Кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў сваім прыкладам паказваюць калектывам, як важна ўдзельнічаць у палітычным жыцці роднай краіны.
Старшыня Дзятлаўскай РАС ДТСААФ Міхаіл Барук аддаў свой голас за будучага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарчым участку ў гімназіі № 1 горада Дзятлава.
– Сваім прыкладам хачу паказаць, што галасаванне на выбарах – гэта грамадзянскае права, якім павінен скарыстацца кожны беларус. Выбар зроблены за мір і росквіт краіны, упэўненасць у заўтрашнім дні, стабільную шчаслівую будучыню, – расказаў ён.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#Президент #Выборы