Categories: Падзеі

ВЫБАРЫ 2018

Ужо нямнога часу засталося да важнай грамадскай падзеі: 18 лютага адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. Пераважная большасць грамадзян Беларусі плануе прыняць актыўны ўдзел у працэсе абрання мясцовых дэпутатаў – тых суайчыннікаў, хто будзе не на словах, а канкрэтнымі справамі змагацца за паляпшэнне нашага матэрыяльнага і духоўнага жыцця. І таму проста нельга заставацца абыякавым у гэты важны гістарычны час. Я проста не разумею тых песімістаў, што пастаянна енчаць: нічога не зменіцца, можна і не хадзіць на выбары… Гэта неразумная, апатычная пазіцыя – мая хата з краю. Нельга быць манкуртам, чалавекам перакаці-поле, а то так бур’ян ды чартапалох і ў мазгах могуць прарасці.

Упэўнены, што толькі дэпутат з вёскі, мястэчка, горада здольны паўнакроўна, паўнацэнна прадстаўляць нашы інтарэсы ў органах улады, прымаць рашэнні па актуальных жыццёвых праблемах. Радуе, што сваіх кандыдатаў прадставілі амаль усе партыі і грамадскія аб’яднанні. І, канешне ж, хочацца, каб і кандыдаты, ідучы на гэты важны пост, адчувалі не толькі партфель, у якім мноства папер, але і жывых канкрэтных людзей, што жывуць побач.

Мяне як грамадзяніна Беларусі радуе, што літаральна ў апошні час змянілася ў лепшы бок эканамічная і геапалітычная сітуацыя. Многія ўчарашнія беспрацоўныя дзякуючы намаганням усёй грамадскасці знайшлі месца працы. Кіраўнік нашай дзяржавы падпісаў Дэкрэт “Аб развіцці прадпрымальніцтва”, які, бясспрэчна, будзе спрыяць паляпшэнню бізнес-клімату ў краіне. Гэты важны дакумент, лічу, не можа не паўплываць і на актыўнасць выбаршчыкаў. Менавіта мясцовая вертыкаль здольная змяніць аблічча нашай малой радзімы. Пабудаваць якасныя дарогі, упрыгожыць населеныя пункты, пабудаваць новыя ўтульныя дамы, аб’екты сацыяльнага і культурнага прызначэння. А з малой радзімы і ўвесь партрэт Бацькаўшчыны палепшыцца.

Канешне ж, важна не толькі прыняць дэкрэт, трэба зрабіць усё для таго, каб ён запрацаваў на поўную магутнасць, каб на месцах улада пачала яго ажыццяўляць. Калі той жа дэпутат-парламентарый больш тэарэтык, то мясцовы дэпутат – практык. Няхай ён і вырашае не вельмі рэзанансныя праблемы, але тым не менш вельмі важныя для простых людзей. Сапраўдны абранец проста жыве праблемамі свайго рэгіёна, мікрараёна, вуліцы, вёскі. І людей не можа не хваляваць, на якім якасным узроўні ён зможа вырашаць шматлікія праблемы – эканамічныя, бытавыя, гаспадарчыя. Дэпутаты разглядаюць і інвестыцыйныя праграмы, і прызначэнне кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый. І многае іншае. Трэба толькі не адварочвацца ад людзей і іх патрэб.

Я проста ўпэўнены, што на сёлетніх выбарах яўка будзе добрая. А тым, хто яшчэ стаіць на ростанях, параіў бы актывізавацца. Нам патрэбны моцныя Саветы дэпутатаў з альтэрнатыўнымі поглядамі, са свежымі думкамі і меркаваннямі. Не павінна быць аднабокіх рашэнняў. Праблемы на месцах трэба вырашаць комплексна, абавязкова пытаючыся ў народа. Павінны быць цывілізаваныя дыскусіі, абмеркаванні, што і дзе будаваць, адчыняць і г.д. Нам усім разам трэба вучыцца знаходзіць тоесныя кропкі судакранання. Усім разам трэба ўздымаць нашу палітычную культуру, а то некаторыя толькі сальныя анекдоты ў курылках здольны распавядаць, крытыкаваць…

Менавіта народ на месцах лепш за ўсё бачыць і можа ахарактарызаваць сацыяльны партрэт дэпутата. З другога боку, нельга проста выйсці з гушчы народа — і быць адарваным ад яго.

Мы павінны ужо сёння рыхтавацца да выбараў, вывучаць праграмы дэпутатаў, што яны могуць зрабіць для эканомікі, адукацыі, медыцыны рэгіёна. Тое, што хвалюе людзей, дэпутат не проста павінен ведаць, але і трымаць руку на пульсе часу. Трэба карыстацца аўтарытэтам у тых, хто жыве побач. Ведаць, у якім доме пагасла святло, а каму патрэбна паляпшэнне жыллёвых умоў…

Мы ўсе разам павінны працаваць дзеля далейшага росквіту Бацькаўшчыны. Людзі не павінны на сваёй радзіме хадзіць па лабірынтах улады, не павінна быць так — адно акно, але ажно сем дзвярэй… Чалавек з рэгіёна не павінен звяртацца са скаргай у абласны горад ці Мінск, бо на месцах яму ніхто не можа ці не хоча дапамагчы.

Нельга не адзначыць, што мясцовыя дэпутаты не атрымліваюць зарплату, гэта іх грамадская нагрузка. А даводзіцца ўсё яшчэ чуць: жывуць на грошы народа. Нельга ставіцца негатыўна да народных абраннікаў. І вельмі дрэнна, калі чалавек нават не ведае, як завуць яго дэпутата, хоць фармальна ў выбарах і браў удзел.

Трэба павышаць і сам статус Саветаў мясцовых дэпутатаў. Радуе, што нягледзячы на цяжкасці, крызіс, эканоміка Беларусі набірае тэмп, пайшла ў рост.

Мне часта ўзгадваюцца словы Марка Тулія Цыцэрона: “Выбірай, каго будзеш любіць”. Мне ж хочацца дадаць, што магніт паказвае і на поўнач, і на поўдзень, і на захад, і на ўсход. Ад кожнага з нас залежыць, які шлях мы будзем выбіраць. І каго выбіраць.

З павагай Канстанцін КАРНЯЛЮК

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

8 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

8 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

10 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

10 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

11 часов ago