У райвыканкаме. Будзе цёпла ў дамах

На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Сяргея Адаменкі, старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага разгледзелі пытанні падрыхтоўкі аб’ектаў раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд.

Арганізацыямі Дзятлаўшчыны забяспечана выкананне арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы аб’ектаў да ацяпляльнага перыяду 2026-2027 года.

Як далажыў начальнік РУП ЖКГ Васіль Пяцюк, цяпер на абслугоўванні прадпрыемства знаходзіцца 147 аб’ектаў. На падведамных кацельнях у поўным аб’ёме выкананы прафілактычны рамонт усяго кацельнага абсталявання (17 адзінак), капітальны рамонт аднаго сталёвага катла. Праведзена праверка, устаноўка і наладка прыбораў уліку цяпла і газу. Выпрабавана 49,2 км цеплавых сетак, зарэгістраваны пашпарты гатоўнасці 17 цеплакрыніц.

Васіль Васільевіч падкрэсліў, што ідзе рэканструкцыя яшчэ адной цеплакрыніцы – цэнтральнай кацельні з заменай шчапавога катла ў Дзятлаве. Заключаны дагавор з падрадчыкам, на наступным тыдні пачнуцца будаўнічыя работы па падрыхтоўцы да ўстаноўкі і мантажы новага катла (кошт работ складзе 1,68 мільёна рублёў). Сам кацёл быў набыты летась і абышоўся бюджэту ў 2,2 мільёна рублёў.

Значны фронт работ па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду праведзены ў гарпасёлку Наваельня. Леташняя зіма з моцным марозам паказала, што ёсць неабходнасць умацавання і рамонту сістэмы ацяплення ў гэтым населеным пункце.

У Жукоўшчыне завершана ўстаноўка катла на пелетах, пры неабходнасці на гэтай кацельні застанецца магчымасць падключэння газавага абсталявання.

Праведзена прафілактычнае абслугоўванне 134,55 км водаправодных сетак (100 % ад задання), прамыванне – 44,85 км (100 %), перакладка – 0,92 км (170,4 %). Ажыццёўлены прафілактычны агляд і абслугоўванне 44 артэзіянскіх свідравін, рамонт адной свідравіны і 4 пажарных гідрантаў.

Выкананы прафілактычны рамонт сістэм ацяплення ў 88 жылых дамах, 79 цеплавых пунктаў (вузлоў). Завершана гідрапнеўматычнае прамыванне сістэм ацяплення ў 19 жылых дамах. Выкананы запланаваны рамонт печаў, балконаў, сценавых панэляў, дахаў.

Згодна з заданнем па нарыхтоўцы мясцовых відаў паліва на ацяпляльны перыяд 2026-2027 года РУП ЖКГ неабходна нарыхтаваць 16 тыс. шчыльных куб. метраў драўнянага паліва. Нарыхтавана 68 % ад задання.

Андрэй Садоўскі ўзняў пытанне па арганізацыі ўзаемадзеяння па нарыхтоўцы дранкі жыллёва-камунальнай гаспадаркай, Дзятлаўскім лясгасам і Дзятлаўскім філіялам камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблпаліва”. Кіраўнікі прадпрыемстваў заверылі, што ўсе дагаворы падпісаны, цэны ўстаноўлены згодна з патрабаваннямі заканадаўства.

Дзятлаўскім раёнам электрычных сетак філіяла “Ваўкавыскія электрычныя сеткі” ў мэтах забеспячэння ўстойлівай і безаварыйнай работы энергасістэмы раёна да пачатку ацяпляльнага перыяду праведзены капітальны рамонт паветраных ліній 10 кВ працягласцю 61,6 км, паветраных ліній 0,4 кВ працягласцю 44,8 км, капітальны рамонт 36 трансфарматарных падстанцый, замена 44 апор і 174 ізалятараў паветраных ліній 10 кВ і 113 апор паветраных ліній 0,4кВ. Праведзена высечка небяспечных дрэў, прылеглых да прасек паветраных ліній 10 кВ, на плошчы 28,13 гектара, расчыстка прасек на плошчы 37,36 гектара.

Дзятлаўскім раёнам газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення “Слонімгаз” праведзена комплекснае прыборнае абследаванне падземных сталёвых газаправодаў працягласцю 69,01 км, тэхнічнае абслугоўванне ацяпляльнага бытавога газавага абсталявання ў насельніцтва ў колькасці 2199 адзінак, а таксама вадагрэйнага бытавога газавага абсталявання ў шматкватэрных і аднакватэрных жылых дамах у колькасці 948 адзінак, замена састарэлага бытавога газавага абсталявання ў спажыўцоў у колькасці 449 адзінак. Дзятлаўскім філіялам камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблпаліва” да пачатку ацяпляльнага перыяду створаны неабходныя запасы цвёрдага паліва. Прадпрыемства гатова забяспечыць палівам арганізацыі і насельніцтва ў неабходным аб’ёме.

Намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік адзначыў, што несвоечасова вырашаліся пытанні па падрыхтоўцы такіх аб’ектаў , як філіял “Санаторый “Радон” ААТ “Белаграздраўніца”, ААТ “Новаяльнянскі камбінат хлебапрадуктаў”, ААТ “Дварэц-Агра”, ТАА “Ізакам”, ТУ “Гандлёва-забаўляльны цэнтр “Паніква”.

З парушэннем раённага графіка атрымалі пашпарты гатоўнасці РУП ЖКГ (у сувязі з маштабнымі работамі ў гарпасёлку Наваельня), ТАА “Трыял эксперт”, ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Жукоўшчына”.

– Кіраўнікі гэтых арганізацый пытанням падрыхтоўкі і своечасовай рэгістрацыі пашпартоў гатоўнасці аб’ектаў надавалі мала ўвагі або ставіліся да гэтай работы павярхоўна. Дзейнасць прадпрыемстваў трымаць на кантролі, надалей своечасова выдаваць ім прадпісанні, – паставіў задачу энергагазінспекцыі старшыня райвыканкама.

У цэлым па Дзятлаўскім раёне падлягалі рэгістрацыі 103 пашпарты гатоўнасці спажыўцоў і 48 – цеплакрыніц. Па стане на 18 верасня зарэгістраваны 100 % пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў і цеплакрыніц.

Напрыканцы пасяджэння Сяргей Адаменка падзякаваў арганізацыям, прадпрыемствам і кіраўніцтву раёна за годную падрыхтоўку да ацяпляльнага перыяду, адзначыўшы, што і Дзятлаўшчына, і ўвогуле Гродзенская вобласць вельмі сур’ёзна падышлі да гэтай тэмы, своечасова правялі ўсе работы. Узгадаў летшнія аварыйныя сітуацыі ў сталіцы, звязаныя з прыроднымі катаклізмамі, у сувязі з чым акцэнтаваў увагу прысутных на важнасці падрыхтоўкі ўсіх сістэм жыццядзейнасці да асенне-зімовага перяду.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

2 часа ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

2 часа ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

4 часа ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

4 часа ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

4 часа ago

Безопасное управление транспортным средством

По-прежнему высоким остается уровень аварийности по вине водителей транспортных средств. Одним из элементов пассивной безопасности,…

5 часов ago