Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў дзятлаўчан разнастайнасцю вітаміннай прадукцыі.

Ранкам у суботу, нават да афіцыйнага старту продажаў, які быў анансаваны з 9 да 13 гадзін, на гандлёвай пляцоўцы было шматлюдна. Жыхары раёна добра ведаюць, што сельгаспрадпрыемствы, фермеры і гаспадары, якія вырасцілі багаты ўраджай, стараюцца як мага раней, на золку, прадставіць сваю прадукцыю. Не стаў выключэннем і гэты год. Шматлюдна было каля машын ААТ “Граніт-Агра”, “Дварэц-Агра”, СГФ “АграМілк”, КСУП “Хвінявічы”, “Войневічы”, “Жукоўшчына”. Людзей цікавіла зерне, бульба, агародніна. Цэны ў гаспадарак былі прымальныя: жыта – 41 капейка, авёс – 40, пшаніца – 55, ячмень – 50, трыцікале – 47, гарох – 70,  ільнонасенне – 1 рубель, бульба гатунка “скарб” 60 капеек, а ў ААТ “Дварэц-Агра” прапаноўвалі па 50 капеек.

Іншая агародніна таксама ўвайшла ў спісы запасаў на халодны сезон нашых землякоў: яны ахвотна набывалі цыбулю, якую можна было знайсці ад 1 рубля 30 капеек (сявок – ад 10 рублёў 50 капеек), буракі ад 80 капеек, моркву – па рублю, памідоры – па 2-3 рублі. Сёлетні вялікі ўраджай яблык, якія ўрадзілі ў жыхароў раёна, значна знізіў ажыятаж на іх. Тым не менш гэту сакавітую садавіну можна было купіць ад рубля ў прыватнікаў або за 1 рубель 14 капеек за кілаграм у КСУП “Жукоўшчына”, гэта ж гаспадарка гандлявала боркаўскім крухмалам па 5 рублёў 54 капейкі за пакецік.

Дзятлаўчане, якія трымаюць уласную гаспадарку, цікавіліся камбікормам ад ААТ “Новаяльнянскі КХП”: для свіней ён быў па 33 рублі 30 капеек за мех, для курэй – 24 рублі 60 капеек.

Дабрачынную моладзевую акцыю “Дабро.Бел” – “Кірмаш дабра” для катэгарыраваных пакупнікоў і тых, каму цяжка было самастойна справіцца з буйнымі пакупкамі, арганізавалі валанцёры «Добрае сэрца» гарадскіх школ на чале з першым сакратаром ГА “БРСМ” Кацярынай Хілімончык. Іх дапамога многім была дарэчы.

“Ізюмінкай” сёлетняга сезоннага кірмашу сталі самаробныя сыры, якія прывёз жыхар Лідскага раёна Сяргей Краўчук. Ён расказаў, што гадуе кароў, мае ўласную сыраварню і пакупнікам прапаноўваў сыр “мантазіўм” паўтарагадовай вытрымкі, паўцвёрдую “качоту”, іншую хатнюю прадукцыю.

Шырокую лінейку мёду і іншай карыснай для здароўя смакаты прадставіў пчаляр Мікалай Бартноўскі з гарадскога пасёлка Наваельня. Ён вельмі крэатыўна падыходзіць да рэкламы сваёй справы, таму людзі з задавальненнем усім цікавіліся.

Жывой рыбай гандлявала фермерская гаспадарка “Рыбнае”.

Запасаліся на восеньскім кірмашы журавінамі ад 12 рублёў за кілаграм.

Былі прадстаўлены сувеніры і рэчы ручной работы з дрэва і тэкстылю. Багата прывезлі саджанцаў пладовых дрэваў, кустоў, ягад, кветак.

Папоўніць свой сад вырашыў гэтай восенню наш зямляк Уладзімір Гармашук з Дзятлава:

– Ярмарка выдалася цудоўнай: людзей і тавараў шмат, на любы густ. Мы з жонкай Тамарай Міхайлаўнай прыязджалі менавіта па саджанцы. Набылі дзве чарэшні, грушу, кусцік галубікі. У нас дома яе ўжо дванаццаць кусцікаў, але гэты самы ранні сорт, такога пакуль не мелі. Усё астатняе і агародніна, і садавіна ёсць свае. Паездкай на кірмаш поўнасцю задаволены, настрой выдатны.

Не бяда, калі ўсё неабходнае пакупнікі не змаглі набыць на гэты раз. Сезон восеньскіх кірмашоў у нашым раёне прадаўжаецца: 10 і 17 кастрычніка яны пройдуць у гарадскіх пасёлках Наваельня і Казлоўшчына, аграгарадку Гезгалы, а 24 кастрычніка ў Дзятлаве па вуліцы Слонімскай на цэнтральным рынку зноў разгарнецца продаж вітаміннай сезоннай прадукцыі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Наводзім парадак у палях і населеных пунктах

Нарыхтоўка кукурузы на сілас і зерне, прафілактычнае мерапрыемства “Дом без пажару”, вынікі акцыі “Арсенал”, раённы…

16 часов ago

Основной переговорный день президентов Беларуси и Монголии стартовал с церемонии официальной встречи

Президент Беларуси Александр Лукашенко приветствовал своего монгольского коллегу Ухнаагийн Хурэлсуха во Дворце Независимости, где главы…

17 часов ago

Пожар хозяйственной постройки в Вензовце

26 октября в 12-03 подразделения МЧС выезжали на сообщение о возгорании хозяйственной постройки на территории…

17 часов ago

Сагрэтыя цяплом бацькоўскай любові

Кожнаму дзіцяці патрэбны сям’я, клопат, разуменне і любоў. На жаль, жыццё часам піша свой сцэнарый:…

18 часов ago

Актуальны каментарый. Алена Круглова: “Мы ў саставе вялікага адукацыйнага саюза”

Дырэктар Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук Алена Круглова вярнулася з горада Санкт-Пецярбурга, дзе…

18 часов ago

Актуальны каментарый. Спыніліся на развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі і будаўніцтва

Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык, Алена Стальбоўская, Андрэй Янушка прынялі ўдзел…

18 часов ago