Categories: Грамадства

Вада – гэта наша культура, наша жыццё

Міжнародная супольнасць з хваляваннем назірае за глабальнай зменай навакольнага асяроддзя, вычарпаннем прыродных рэсурсаў і асабліва галоўнага з іх – вады.

Cёння Рэспубліка Беларусь знаходзіцца ў параўнальна спрыяльных умовах па забяспечанасці воднымі рэсурсамі. На яе тэрыторыі працякае больш за 20 тысяч рэк і ручаёў, ёсць больш за 10 тысяч азёраў, 143 дзеючыя вадасховішчы, каля 1500 сажалак. У Дзятлаўскім раёне – 89 малых рэк і ручаёў працягласцю 966 кіламетраў, 40 вадаёмаў і 2 вадасховішчы, на якіх размешчаны 2 гідраэлектрастанцыі. Плошча прыбярэжных палос 4100 гектараў. У межах раёна знаходзіцца частка Рэспубліканскага заказніка “Ліпічанская пушча” і гідралагічны заказнік мясцовага значэння “Трасцянка-Маргаль”. Водна-балотныя ўгоддзі раёна сканцэнтраваны ў асноўным на тэрыторыі гэтых заказнікаў.

Агульныя прэсныя водныя рэсурсы нашай рэспублікі складаюць 57,9 куб. км, а запасы падземнай прэснай вады – 16-18 куб. км. Штогод на вытворчыя, камунальныя і пітныя патрэбы выкарыстоўваецца 1,7 куб. км свежай вады. Значную эканомію вады прыносіць укараненне сістэм абаротнага і паўторнага водазабеспячэння ў прамысловасці. Рэсурсы прэсных паверхневых і падземных вод дастатковыя для задавальнення патрэбнасцей насельніцтва і ўсіх галін эканомікі.

У цэлым, спажыванне вады па рэспубліцы застаецца стабільным з тэндэнцыяй некаторага скарачэння на гаспадарча-пітныя патрэбы. Спажыванне пітной вады на душу насельніцтва ў сярэднім складае каля 220 літраў за суткі.

Варта адзначыць, што ў выніку скарачэння скідвання сцёкавых вод прыпыніўся працэс забруджвання водных аб’ектаў і азначыліся пазітыўныя тэндэнцыі ў іх экалагічным стане.

Адпавядае ўстаноўленым у рэспубліцы нормам санітарна-гігіенічны стан падземных вод на дзеючых водазаборах, за выключэннем павышанай колькасці жалеза і марганцу, у асноўным, абумоўленай фактарамі натуральнага паходжання.

Дзмітрый БАЛЬКОЎСКІ,
начальнік Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

6 часов ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

11 часов ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

23 часа ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

1 день ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

1 день ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

1 день ago