Напярэдадні дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у сярэдняй школе №3 горада Дзятлава прайшла сустрэча з воінамі-афганцамі Аляксандрам Альшэўскім, Юрыем Крагельскім і Аляксандрам Юргелем. Таксама былі запрошаны галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Алена Гарановіч, метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ірына Мішчанка, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Аляксей Якаўчык.
Мерапрыемства пачалося з канцэртнай праграмы, якую падрыхтавалі школьнікі.
Пра перажытае ў час ваеннай службы, пра тое, чым запомніўся Афганістан, як стаў удзельнікам ваенных дзеянняў, як не раз трапляў пад абстрэлы і чаму яго навучыла служба ў гэтай далёкай краіне, расказаў воін-інтэрнацыяналіст Аляксандр Юргель. Ён пажадаў вучням любіць сваю Радзіму, быць добрасумленнымі, адказнымі, і каб іх жыццё заўсёды было мірным і шчаслівым.
Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць герояў, якія загінулі на чужой зямлі Афганістана.
Сустрэча з воінамі-інтэрнацыяналістамі стала для многіх хлопчыкаў і дзяўчынак асабліва хвалюючай. Менавіта тут, на сустрэчы з воінамі-афганцамі, вучняў шостых класаў школы прынялі ў піянеры. У іх жыцці адбылася важная падзея – яны сталі на прыступку вышэй у сваіх справах і намерах.
З хваляваннем шасцікласнікі далі ўрачыстае абяцанне любіць сваю Радзіму, быць сумленнымі і справядлівымі, заўсёды трымацца Статута і традыцый Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
Права павязаць піянерскія гальштукі было прадастаўлена воінам–інтэрнацыяналістам, гасцям мерапрыемства.
Метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ірына Мішчанка пажадала хлопчыкам і дзяўчынкам з гонарам насіць піянерскі гальштук, быць прыкладам ва ўсім для тых, хто яшчэ збіраецца ўступіць у арганізацыю, заўжды і паўсюдна быць першымі, сваімі справамі і ўчынкамі праслаўляць родную школу.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…