29 снежня 2017 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскай выбарчай акрузе №56 Валянцін Міхневіч правёў асабісты прыём грамадзян у аграгарадку Дварэц.
На прыём прыйшлі чатыры чалавекі. Выбаршчыкі ўзнімалі пытанні выкарыстання чэкаў «Жыллё», атрымання кватэры ў горадзе Гродне, добраўпарадкавання аграгарадка Дварэц, забароны падводнага палявання для дайвераў на чатырох вадаёмах аграгарадка Дварэц, паколькі такая «рыбалка» вядзе да знішчэння матачнага пагалоўя рыбы.
У час прыёму на месцы дэпутат даў кампетэнтныя тлумачэнні,
некаторыя пытанні ўзяты на дэпутацкі кантроль.
Прыёмы грамадзян — гэта тая форма работы, якая дапамагае даведацца, што хвалюе жыхароў Дзятлаўскага раёна і канкрэтных населеных пунктаў. Валянцін Міхневіч з часу абрання яго дэпутатам Палаты прадстаўнікоў правёў шэраг прыёмаў грамадзян у сельсаветах нашага раёна. У аграгарадку Дварэц ён не абмежаваўся сустрэчай з людзьмі ў будынку сельвыканкама, а наведаў мясцовыя школу і Дом культуры.
Дэпутат застаўся задаволены візітам у Дварэцкую сярэднюю школу. Ён адзначыў, што класы і фае тут чыстыя, светлыя, утульныя, нібы толькі нядаўна было першае верасня і праведзены касметычны рамонт. Прыемна здзівіла Валянціна Міхневіча навагодняе ўбранства ўстановы, асабліва спадабалася «Ёлка ведаў».
У Дварэцкім доме культуры ў час візіту дэпутата было весела і ажыўлена. Тут ладзіўся навагодні вечар для навучэнцаў старэйшых класаў Дварэцкай, Наваельнянскай, Раклевіцкай школ. З надыходзячым святам работнікі культуры павіншавалі і Валянціна Міхневіча. На памяць аб сустрэчы яму падарылі сувенір аўтарскай работы.
Ірына СТЫРНІК
Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…
Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…
Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…