29 снежня 2017 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскай выбарчай акрузе №56 Валянцін Міхневіч правёў асабісты прыём грамадзян у аграгарадку Дварэц.

На прыём прыйшлі чатыры чалавекі. Выбаршчыкі ўзнімалі пытанні выкарыстання чэкаў “Жыллё”, атрымання кватэры ў горадзе Гродне, добраўпарадкавання аграгарадка Дварэц, забароны падводнага палявання для дайвераў на чатырох вадаёмах аграгарадка Дварэц, паколькі такая “рыбалка” вядзе да знішчэння матачнага пагалоўя рыбы.

У час прыёму на месцы дэпутат даў кампетэнтныя тлумачэнні,
некаторыя пытанні ўзяты на дэпутацкі кантроль.

Прыёмы грамадзян — гэта тая форма работы, якая дапамагае даведацца, што хвалюе жыхароў Дзятлаўскага раёна і канкрэтных населеных пунктаў. Валянцін Міхневіч з часу абрання яго дэпутатам Палаты прадстаўнікоў правёў шэраг прыёмаў грамадзян у сельсаветах нашага раёна. У аграгарадку Дварэц ён не абмежаваўся сустрэчай з людзьмі ў будынку сельвыканкама, а наведаў мясцовыя школу і Дом культуры.

Дэпутат застаўся задаволены візітам у Дварэцкую сярэднюю школу. Ён адзначыў, што класы і фае тут чыстыя, светлыя, утульныя, нібы толькі нядаўна было першае верасня і праведзены касметычны рамонт. Прыемна здзівіла Валянціна Міхневіча навагодняе ўбранства ўстановы, асабліва спадабалася “Ёлка ведаў”.

У Дварэцкім доме культуры ў час візіту дэпутата было весела і ажыўлена. Тут ладзіўся навагодні вечар для навучэнцаў старэйшых класаў Дварэцкай, Наваельнянскай, Раклевіцкай школ. З надыходзячым святам работнікі культуры павіншавалі і Валянціна Міхневіча. На памяць аб сустрэчы яму падарылі сувенір аўтарскай работы.

Ірына СТЫРНІК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации