Кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім з падарункамі наведала юных гасцей з Данбаса, якія прыехалі на адпачынак у дзіцячы санаторый “Баравічок”.

Група з 28 вучняў пачатковых і сярэдніх класаў прыбыла ў наш раён разам з настаўнікамі і медыцынскай сястрой, каб адпачыць, паправіць здароўе і даведацца больш пра Беларусь.

У нефармальнай размове дзеці расказалі гасцям пра сябе, што ім тут вельмі падабаецца, выказалі жаданне пазнаёміцца з гісторыяй беларускай зямлі і наведаць памятныя для беларусаў месцы, якія нагадваюць аб подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У падарунак ад прадстаўнікоў райвыканкама і спонсара – КСУП “Войневічы” ( дырэктар Сяргей Францішчык) кожны госць Дзятлаўшчыны атрымаў новы спартыўны абутак і салодкія пачастункі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#власть #Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае 

Похожие публикации