Лета – час, калі многія едуць адпачываць ці наадварот чакаюць гасцей. Пытанне, звязанае з гэтым, паступіла ў чат-бот газеты “Перамога”.

– У ліпені да мяне прыедуць у госці сваякі на электрамабілі. Дзе яго можна зарадзіць у Дзятлаве? – цікавіцца дзятлаўчанін.

На яго пытанне адказвае намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік:

– На жаль, на сёння тэхнічнай магчымасці зарадкі электрамабіля ў грамадскім месцы ў Дзятлаве няма. Аднак гэта пытанне намі распрацоўвалася. Сёлета мы прыступілі да стварэння праекта па ўстаноўцы зараднай станцыі для электрамабіляў у раёне дома № 7 па вуліцы Савецкай у Дзятлаве, на месцы аўтамабільнай стаянкі. Рэалізацыяй будзе займацца філіял “Радыё, тэлебачанне і сувязь” РУП “Белтэлекам”. 

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации