Напярэдадні прафесійнага свята – Дня энергетыка – у калектыве Дзятлаўскага раёна электрычных сетак адбыўся ўрачысты сход, які наведалі намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Баравік і намеснік дырэктара філіяла Ваўкавыскіх электрычных сетак Уладзімір Полудзень.

Начальнік Дзятлаўскага РЭС Віктар Роўба павітаў гасцей, падзякаваў калегам за старанную, выніковую працу, пажадаў безаварыйнай работы, стабільнасці і дастатку ў жыцці.

Уладзімір Полудзень падвёў вынікі работы філіяла, расказаў аб планах надалей, сярод якіх – рэканструкцыя базы Дзятлаўскага РЭС, павіншаваў прысутных з надыходзячым Днём энергетыка, пажадаў моцнага здароўя і ўдачы, а таксама ўручыў галіновыя ўзнагароды і білеты членаў ГА “Белая Русь”.

Да віншаванняў далучыўся Дзмітрый Баравік, выказаў словы ўдзячнасці за работу не толькі прысутным у зале работнікам, але і ветэранам энергетычнай галіны за прафесіяналізм і вернасць выбранай справе. Ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама ўручыў Сяргею Вараб’ю, падзячны ліст – Аляксандру Пігульскаму.

За поспехі, дасягнутыя ў рабоце, прафесіяналізм і адданасць справе, уклад, унесены ў развіццё энергетычнай галіны, і з нагоды прафесійнага свята ўзнагародамі былі адзначаны работнікі Дзятлаўскага раёна электрычных сетак.

Ганаровую грамату РУП “Гроднаэнерга” атрымаў Уладзімір Сіняк, падзяка прадпрыемства аб’яўлена Яўгену Грушу.

Ганаровай граматай філіяла “Ваўкавыскія электрычныя сеткі” ўзнагароджаны Павел Гурскі, Андрэй Лаўнік, падзяка філіяла аб’яўлена Вячаславу Жыбко, Івану Мінакоўскаму, Вадзіму Сурме.

Ганаровай граматай Дзятлаўскага райвыканкама ўзнагароджаны Сяргей Варабей, падзячным лістом старшыні райвыканкама – Аляксандр Пігульскі, ганаровай граматай пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі філіяла “Ваўкавыскія электрычныя сеткі” – Міхаіл Антончык, Сяргей Татарчык, Наталля Шымановіч, Сяргей Чыгір, граматай Беларускага саюза жанчын – Вольга Дзямідава.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Святлана ГРЫШЫНА

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации