Від падтрымкі беспрацоўных – платныя грамадскія работы

У Беларусі існуюць розныя віды сацыяльнай падтрымкі ўразлівых катэгорый насельніцтва і грамадзян, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю.

Пра адзін з іх расказала галоўны спецыяліст аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марыя Мілейка:

– Грамадзяне, якія шукаюць работу і маюць значны перапынак у занятасці ці не маюць працоўнага вопыту, могуць разлічваць на такі від сацыяльнай падтрымкі, як грамадскія работы. Гэта паслуга даступная для беспрацоўных грамадзян і іншых людзей, зарэгістраваных ва ўпраўленні з мэтай пошуку работы.

Выкананне платных грамадскіх работ заключаецца ў далучэнні іх да агульнадаступных відаў працоўнай дзейнасці, якія, як правіла, не патрабуюць дадатковай прафесійнай падрыхтоўкі. Такія работы маюць сацыяльна карыснае значэнне і садзейнічаюць уключэнню ў актыўнае працоўнае жыццё беспрацоўных і іншых асоб, якія звяртаюцца па пытаннях працаўладкавання, у тым ліку грамадзян, якія знаходзяцца ў водпуску без захавання заработнай платы, што даюцца ім па ініцыятыве наймальніка.

Штогод Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт зацвярджае рашэнні “Аб арганізацыі аплатных грамадскіх работ” з пералікам запланаваных грамадскіх работ, іх аб’ёмаў, тэрмінаў выканання.

У 2024 годзе арганізаваны сельскагаспадарчыя і дапаможныя работы ў КСУП “Хвінявічы”, “Жукоўшчына”, ААТ “Дварэц-Агра”. З гэтай мэтай у гаспадарках прапануюцца такія віды работ, як пераборка бульбы, уборка агародніны, камянёў з палёў.

У сельвыканкамах раёна таксама арганізаваны платныя работы, якія маюць сацыяльна карысную значнасць і скіраваны на добраўпарадкаванне тэрыторый сельскіх саветаў. Фінансаванне расходаў на іх аплату ажыццяўляецца са сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Ужо часова атрымалі работу шаснаццаць чалавек, якія маюць статус беспрацоўных. Яны выконвалі такія работы, як уборка смецця і несанкцыянаваных звалак, выкошванне травы, выдаленне каранёў і параснікаў хмызнякоў і дрэваў на тэрыторыях вёсак.

Атрымаць накіраванне на платныя грамадскія работы можна ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 

administrator

Recent Posts

Безопасность — это совокупность маленьких привычек

Работники Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям присоединились к маршруту автолавки — проехали по деревням Жуковщинского…

1 час ago

Юные легкоатлеты Дятловской ДЮСШ достойно выступили на областных соревнованиях

С 24 по 25 сентября в Гродно прошли открытые соревнования Гродненской области по легкой атлетике,…

3 часа ago

Госавтоинспекция проведет профилактическое мероприятие в отношении перевозок пассажиров автомобилями-такси

В целях повышения безопасности дорожного движения, предотвращения и снижения тяжести последствий ДТП с участием автомобилей…

6 часов ago

Крыніцы жывой памяці

Дзятлаўшчына – гэта ўнікальны куток Беларусі, дзе на стыку эпох, культур і  канфесій кавалася непаўторная…

6 часов ago

Аб праекце мадэльнага закона СНД па абарачэнні каштоўных папер

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык прыняў удзел у пасяджэнні рабочай групы…

6 часов ago

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

21 час ago