Не гульня і не свавольства, а правапарушэнне

У малодшым школьным узросце дзеці пазнаюць свет, ім усё цікава, яны не заўжды аб’ектыўна ацэньваюць свае ўчынкі.

Падлеткі імкнуцца знаходзіцца ў кампаніі, для іх важную ролю іграе меркаванне і адносіны равеснікаў, яны жадаюць быць як усе. Гульні і свавольствы непаўналетніх часам могуць выйсці за межы закона.

На што варта звяртаць увагу бацькам, каб іх дзеці не сталі фігурантамі наркатычных і кіберзлачынстваў, не ўчынілі крадзяжы і хуліганствы, расказала ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Арына Грыб.

– Арына Вітальеўна, якія правапарушэнні сярод непаўналетніх больш актуальныя для Дзятлаўшчыны?

– Гэта ўжыванне спіртных напояў. З пачатку года ўжо трое непаўналетніх трапілі ў поле зроку праваахоўнікаў па гэтай прычыне. Цяпер з імі вядзецца індывідуальная прафілактычная работа, а ўсяго яна ладзіцца з пяццю падлеткамі: з чатырма – за ўжыванне спіртнога, яшчэ адным – за пагрозу забойствам.

– Сучасныя дзеці шмат часу праводзяць у інтэрнэце, што можаце сказаць на гэты конт?

– У апошнія гады ў раёне злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, учыненых непаўналетнімі, не зарэгістравана. Аднак не губляе сваёй актуальнасці праблема злачынных замахаў на юных карыстальнікаў сацыяльных сетак з боку дарослых. Пад рознымі “дзіцячымі” нік-нэймамі могуць “хавацца” людзі саліднага ўзросту, таму бацькам важна адсочваць кантакты сваіх сыноў і дачок у сацыяльных сетках, каб яны не сталі ахвярамі махлярстваў, нават сексуальных пасягальніцтваў. Дарэчы, гэта бяда характэрна і для рэальнага жыцця. Кантраляваць трэба месцазнаходжанне дзяцей у дзённы час, не дапускаць гульняў дапазна, бо сёлета ў раёне ўжо зарэгістравана злачынства, калі дарослая асоба ўчыніла дзеянні сексуальнага характару ў адносінах да непаўналетняй.

– Не памылюся, калі скажу, што яшчэ адна сур’ёзная рызыка для непаўналетніх – гэта наркотыкі.

– На шчасце, сёлета выпадкаў ужывання або распаўсюджвання наркатычных сродкаў у падлеткавым асяроддзі не было. Аднак самазаспакойвацца нельга: у суседніх раёнах падобныя праблемы сустракаюцца, нашы выпускнікі паступаюць у вялікія гарады, дзе таксама могуць з гэтым сутыкнуцца, шмат прапановаў аб хуткіх сумніўных заробках з уцягваннем у злачынны бізнес ёсць у інтэрнэце. Таму нагадаю, што пакаранні за злачынствы ў сферы наркакантролю самыя сур’ёзныя, з працяглым пазбаўленнем волі аж да 25 гадоў.

– Калі казаць пра крадзяжы маёмасці, на якіх спыніцеся?

– Летам, калі ў дзяцей шмат вольнага часу, калі яны прыязджаюць да бабуляў у вёску, а пажылыя людзі не заўсёды могуць кантраляваць месцазнаходжанне ўнукаў, дзеці могуць пайсці гуляць на чужыя падворкі, залезці ў нежылыя дамы. Адтуль непаўналетнія нярэдка прыносяць “скарбы” і знаходкі, яны не заўсёды разумеюць, што знойдзеныя рэчы – гэта чужая маёмасць, і, забіраючы яе з сабой, яны ўчыняюць крадзяжы. Калі юнаму злодзею ўжо споўнілася 14 гадоў, то ў залежнасці ад сумы нанесенага ўрону, якую вызначае гаспадар маёмасці, такі падлетак можа быць прыцягнуты нават да крымінальнай адказнасці.

Актуальная для непаўналетніх і праблема парушэння грамадскага парадку, такія дзеянні ў залежнасці ад акалічнасцяў могуць быць кваліфікаваны як хуліганства, адказнасць за якое, у тым ліку крымінальная, таксама надыходзіць з 14 гадоў.

– Арына Вітальеўна, што яшчэ параіце бацькам непаўналетніх?

– У летні перыяд дзеці з-за занятасці дарослых на рабоце найчасцей знаходзяцца пад кантролем бабуляў і дзядуляў або ўвогуле адны. Я заклікаю бацькоў ведаць пра месцазнаходжанне і дзеянні сыноў і дачок, нават лепш пастарацца арганізаваць ім карысную занятасць.

Звярнуць увагу варта і на тое, што ў Беларусі склалася негатыўная тэндэнцыя гібелі непаўналетніх на вадаёмах. Памятайце, што купацца яны могуць толькі пад наглядам дарослых і ў дазволеных месцах. На Дзятлаўшчыне такімі з’яўляюцца дзве лакацыі – гарадскі пляж у райцэнтры і пляж санаторыя “Радон”.

Ірына СТЫРНІК  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзяржаўныя сімвалы – гонар нашага народа

10 мая ў Беларусі адзначаецца вялікае свята, якое яднае беларускі народ, заклікае да згоды ўсіх…

3 часа ago

Прямая линия

14 мая с 11.00 до 13.00 на базе ГУ «Дятловский рай ЦГЭ» с участием главного…

5 часов ago

Председатель облисполкома Юрий Караев: «Символы государства неразрывно связаны с высоким патриотизмом и стремлением защищать родную землю»

Председатель облисполкома Юрий Караев принял участие в торжественном ритуале чествования Государственных символов Республики Беларусь в…

8 часов ago

Аляксандр Лукашэнка: абраная народам трыяда дзяржаўных сімвалаў стала неад’емнай часткай нашай паўсядзённасці

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў суайчыннiкаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна…

8 часов ago

Установа “ЛПП № 5” запрашае юнакоў для паступлення ва ўстановы адукацыі

Установа “ЛПП № 5” (Навагрудскі раён) ЗАПРАШАЕ юнакоў для паступлення на дзённую форму навучання: -…

8 часов ago

Откажись от насилия!

https://www.youtube.com/embed/FYMdbfP8Ufw Ежемесячно в результате убийств и тяжких телесных повреждений гибнет до 40 граждан нашей страны,…

9 часов ago