Па тэме з аналітыкай. Патрэбен стаж. Што рабіць?

Тэма: Што такое працаўладкаванне для набыцця вопыту практычнай работы?

Праблема

Адсутнасць працоўнага вопыту – адна з прычын, па якой наймальнік адмаўляе саіскальніку. Аднак як жа набыць вопыт работы, калі ўсюды кажуць: “Вы нам не падыходзіце”?

Слова спецыяліста

Наталля Губар, намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:

– На самой справе “разарваць гэта замкнёнае кола” можна. Наш аддзел па працы і занятасці прапануе саіскальнікам прайсці праграму набыцця вопыту практычнай работы.

Летась, напрыклад, у службу занятасці звярнулася выпускніца Гродзенскага каледжа бізнесу і права з прафесіяй “юрыст”. Да гэтага яна азнаёмілася з вакансіямі ў інтэрнэце, але нічога прыдатнага для сябе не знайшла, бо патрабаванні ў наймальнікаў высокія, усе хочуць знайсці спецыяліста з вопытам работы. Дзяўчына ў аддзеле па працы і занятасці зарэгістравалася ў якасці беспрацоўнай і літаральна праз тыдзень у яе з’явілася працоўная кніжка з першым запісам аб прыёме на работу. Служба занятасці працаўладкавала маладога спецыяліста па праграме набыцця вопыту практычнай работы. Наймальнік заключыў з саіскальніцай тэрміновы працоўны дагавор на два месяцы. Варта адзначыць, што максімальна магчымы тэрмін наёму па гэтай праграме – паўгода.

Наймальніку

Прымаючы на работу такога спецыяліста, наймальнікі нічым не рызыкуюць. Дзяржава часткова кампенсуе арганізацыі затраты на выплату заработнай платы і суму абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым у наймальніка ёсць час прыгледзецца да новага работніка, ацаніць яго кампетэнцыі. Калі абодва бакі застануцца задавоненымі, чалавеку прапануюць застацца на гэтым рабочым месцы з аплатай працы ўжо з уласных сродкаў арганізацыі, што і адбылося з маладым юрыстам.

Варта ведаць

Атрымаць неабходныя веды, уменні і навыкі практычнай работы служба занятасці дапамагае не толькі выпускнікам прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установаў, але і іншым беспрацоўным, зарэгістраваным у аддзеле па працы і занятасці.

Магчымасць атрымання вопыту практычнай работы ёсць і ў тых, хто прайшоў прафесійную падрыхтоўку або перападрыхтоўку па накіраванні ўпраўлення па працы і занятасці, а таксама ў тых, хто доўгі час (больш за 12 месяцаў) не працаваў у сувязі з доглядам дзіцяці да трох гадоў, дзіцяці-інваліда або дзіцяці, інфіцыраванага вірусам імунадэфіцыту чалавека ці хворым на СНІД да 18 гадоў.

Зацікаўленыя ў працаўладкаванні па праграме набыцця вопыту практычнай работы могуць звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама на адрас: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56. Тэлефоны для даведак: 2-27-01, 2-27-10.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Сельская гаспадарка. Вітамінны рацыён – для павышэння надояў

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца нарыхтоўка травяных кармоў першага ўкосу і закладка сянажных траншэяў. У СГФ “АграМілк”…

14 часов ago

На территории района вводится запрет на продажу алкогольных напитков

В связи с проведением выпускных вечеров на территории Дятловского района 12 июня вводится запрет на…

15 часов ago

Госавтоинспекция проведет комплекс дополнительных профилактических мероприятий

С 11 по 14 июня на территории Дятловского района будет проходить комплекс дополнительных профилактических мероприятий…

15 часов ago

Узнагароды – за любоў да прыроды

Школьнае лясніцтва “ЛесКам+” у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы стала…

15 часов ago

«Купалье-2026»: Александрия вновь собирает друзей. Программа праздника

Могилевская область вновь готовится к одному из самых ярких и душевных летних событий. 11 и…

16 часов ago

Александр Лукашенко поддержал внедрение высоких технологий в работу судов

Президент Беларуси Александр Лукашенко высказался за внедрение высоких технологий в работу судов. Об этом он…

16 часов ago