Пытанне: у бліжэйшы час планую ўстанавіць на сваім участку камеры відэаназірання для кантролю за тэрыторыяй і ў мэтах папярэджання крадзяжоў. Ці трэба для гэтага атрымліваць які-небудзь дазвол? Што трэба прадугледзець, каб не парушыць заканадаўства?

На гэтае пытанне адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзмітрый Плаўскі:                

– Для ўстаноўкі камер відэаназірання на прыватнай тэрыторыі не патрабуецца ніякіх асаблівых узгадненняў або дазволаў, аднак пэўныя ўмовы ўсё ж ёсць:

— неабходна атрымаць згоду ўсіх жыхароў вашага дома на запіс, апрацоўку і выкарыстанне інфармацыі аб іх прыватным жыцці;

— калі ў кадр трапляе агульны двор з суседзямі або частка іх тэрыторыі – згода суседзяў таксама неабходна;

— калі на запіс трапляе тэрыторыя за межамі ўчастка (дарога, тратуар, пляж) –неабходна ўстанавіць прыкметную інфармацыйную таблічку аб вядзенні відэаназірання.

Пры гэтым нават калі згода суседзяў атрымана, вы не маеце права распаўсюджваць інфармацыю аб іх асабістым жыцці без іх дазволу.

За парушэнне заканадаўства аб абароне персанальных даных прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф да 200 базавых велічыняў, або крымінальная. Так, за наўмысны незаконны збор і прадастаўленне інфармацыі аб прыватным жыцці або персанальных звестках іншай асобы без яе згоды, якія прывялі да прычынення істотнай шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзяніна, прадугледжана пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации