Пытанне: якія меры адказнасці прадугледжаны за тое, што не прыбыў па павестцы або паведамленні на прыём да свайго ўчастковага інспектара?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Мікіта Балтрукевіч:
– Згодна з дзеючым заканадаўствам супрацоўнікам міліцыі прадпісана не толькі выяўляць і спыняць парушэнні, але і праводзіць прафілактычную работу па недапушчэнні іх учынення. З гэтай мэтай праваахоўнікі маюць права выклікаць для правядзення прафілактычнай работы асоб, якія стаяць на розных уліках у аддзеле ўнутраных спраў, а таксама непрацуючых грамадзян, якія могуць учыніць правапарушэнні. Калі выклікаемы не прыбывае па павестцы, артыкулам 24.3 КоАП Рэспублікі Беларусь за гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць ад дзвюх да ста базавых велічыняў, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#МВД