У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ ў Дзятлаве стала белая з-за сцёкаў прамысловага прадпрыемства нашага горада. Сітуацыю пракаменціраваў дырэктар Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” Андрэй Жыдко:

– Учора ў 6 гадзін 10 хвілін раніцы здарылася прасяданне грунта цэнтральнага калектара каналізацыі, у сувязі з чым адбылося прасяданне трубы. Каналізацыйныя сцёкі вырваліся з трубы і з узвышэння пацяклі ўніз, патрапілі ў ваду. У 6 гадзін 30 хвілін работнік філіяла выявіў уцечку, з гэтага часу мы перавялі работу каналізацыі на запасны калектар.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga               

Похожие публикации