Пытанне: ці выяўляюцца правапарушэнні ў час уборачнай?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Віталь Грышук:

– У перыяд уборачнай і нарыхтоўчай кампаній абследуюцца сельскагаспадарчая тэхніка, устанаўліваецца яе працаздольнасць, вывучаецца тэхнічная ўмацаванасць мехдвароў, складоў і іншых аб’ектаў.

Цяпер праводзяцца актыўныя мерапрыемствы па прафілактыцы фактаў крадзяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцей прадпрыемстваў, у тым ліку ўчыняемых самімі работнікамі. Пад асаблівай увагай – пасяўны матэрыял, угнаенні і паліва.

Адным з самых распаўсюджаных парушэнняў з’яўляецца крадзеж паліва. Варта адзначыць, што афарбаванае паліва прызначана толькі для сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Любое яго выкарыстанне грамадзянамі ў асабістых мэтах неправамернае, за яго прадугледжана адказнасць па частцы 3 артыкула 13.23 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях “Незаконнае абарачэнне нафтавага вадкага паліва ў Рэспубліцы Беларусь”. За набыццё, захоўванне, выкарыстанне або рэалізацыю фізічнымі асобамі афарбаванага нафтавага вадкага паліва прадугледжаны штраф у памеры ад 10 (450 рублёў) да 50 (2250 рублёў) базавых велічыняў.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Акцент – на безопасном купании
Паважаныя работнікі спажывецкай кааперацыі раёна!
За гранью грядки. Фотоконкурс
Предыдущая новость

Похожие публикации