Пытанне: планую ўсталяваць на сваім участку камеры відэаназірання. Што трэба прадугледзець, каб не парушыць заканадаўства?
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Скварчынскі:
– Неабходна, каб у вас была згода суседзяў, калі яны трапляюць у зону камеры. Згодна з часткай 2 артыкула 18 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі” прадугледжана, што збор, апрацоўка, захоўванне, прадастаўленне, распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці фізічнай асобы, а таксама карыстанне ёю і апрацоўка персанальных даных ажыццяўляюцца са згоды гэтай фізічнай асобы, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі.
Парушэнне правоў людзей на абарону асабістага жыцця забаронена артыкулам 28 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым нават калі згода суседзяў атрымана, вы не маеце права распаўсюджваць інфармацыю аб іх асабістым жыцці без дазволу.
Парушэнне заканадаўства аб абароне персанальных даных прадугледжвае як адміністрацыйную адказнасць па артыкуле 23.7 КоАП Рэспублікі Беларусь з накладаннем штрафу ў памеры да 200 базавых велічыняў, так і крымінальную па артыкуле 203-1 КК Рэспублікі Беларусь. Так, за наўмысныя незаконныя збор, прадастаўленне інфармацыі аб прыватным жыцці або персанальных даных іншай асобы без яе згоды, якія нанеслі істотную шкоду правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзяніна, прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#МВД