Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь юбілейны медаль “75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” атрымаў сёння ветэран Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Шалесны.
Сустрэча з Фёдарам Васільевічам адбылася ў Лявонавіцкім дзіцячым садзе-базавай школе. Віншавалі ветэрана старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік, старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзім Бялятка, намеснік ваеннага камісара Дзятлаўскага раёна Андрэй Волкаў.
Цёплыя словы, кветкі, падарункі Фёдару Шалеснаму дарылі старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар і сакратар арганізацыі Ядзвіга Гушча, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, вучні і адміністрацыя школы.
Для Фёдара Васільевіча падобная сустрэча адбываецца не ўпершыню, але яго шчырыя эмоцыі і вочы, напоўненыя слязьмі, выдаюць у моцным чалавеку, які прайшоў вайну, яго чулую і шырокую душу.
Юлія БАКУНОВІЧ
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…