Водар свежаскошаных траў разліваецца па зялёных угоддзях раёна – на Дзятлаўшчыне заканчваюцца работы па касьбе і нарыхтоўцы кармоў.

Важнасць зялёнага жніва цяжка пераацаніць: ад своечасовай нарыхтоўкі кармоў залежыць развіццё жывёлагадоўчай галіны,  а таму гэты аграрны этап сёння па значнасці прыраўноўваецца да ўборкі хлябоў.

Першыя травы самыя каштоўныя – у іх вялікая колькасць вітамінаў і карысных рэчываў, а гэта значыць, што высокая якасць кармавой базы  забяспечваецца менавіта за кошт траваў першага ўкосу.

Раённыя спецыялісты корманарыхтовачнага звяна  зрабілі ўсё магчымае, каб тэрмінова і своечасова скончыць касьбу траваў першага ўкосу і тым самым забяспечыць жывёлу якасным кормам. Паспрыяла першаму ўкосу траў і надвор’е. Калі ў мінулыя гады да касавіцы сельгаспрадпрыемствы прыступалі, як правіла, у першых чыслах чэрвеня, то сёлета  мясцовыя аграрыі распачалі работы ўжо ў канцы мая.

Першымі з касавіцай у раёне справіліся ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Войневічы”, КСУП “Жукоўшчына” і “Белагурна”. Работнікі астатніх сельгаспрадпрыемстваў разлічваюць скончыць першы ўкос да канца чэрвеня.

Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, па стане на 25 чэрвеня ў раёне скошаны травы на плошчы 13 663 гектары, а гэта 88 працэнтаў ад запланаванага,  убраны травы з плошчы 13 387 гектараў, што складае 98 працэнтаў да задання, наперадзе – актыўныя работы па заканчэнні жніва траваў першага ўкосу.

Паралельна касьбе ў гаспадарках раёна  ідуць работы па закладцы кармоў у сянажныя траншэі, вядзецца бесперапынная кругласутачная трамбоўка сянажнай масы, наладжаны работы па нарыхтоўцы сена. Усе работы праводзяцца ў адпаведнасці са строгім захаваннем тэхналогій, вытрымліваецца неабходны тэмпературны рэжым закладкі сянажнай массы, для захавання якасці кармавой базы выкарыстоўваюцца кансерванты. На ўсіх этапах корманарыхтоўкі работы праводзяцца з захаваннем правілаў тэхнікі бяспекі.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Холода не прощают беспечности

С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…

11 часов ago

Ведае ўчастковы. Дайце, калі ласка, чэк

Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…

11 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Таісія Сакалоўская: “Не магу сядзець без справы”

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…

11 часов ago

“Храму ведаў” гарпасёлка Наваельня 60 гадоў

Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…

1 день ago

В Дятловском районе завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара»

На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…

1 день ago

Тры дзесяцігоддзі, прысвечаныя людзям

У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч. Ірына…

1 день ago