Categories: Падзеі

Ваенна-палітычная абстаноўка на сучасным этапе ў зоне адказнасці АДКБ яшчэ больш абвастраецца

Такі пункт гледжання выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з кіраўнікамі абаронных ведамстваў дзяржаў — членаў АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Вітаючы гасцей, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на той факт, што ў гэтым годзе адзначаецца 25-годдзе з моманту падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 15-годдзе з дня ўтварэння Арганізацыі. «Усе гэтыя гады ваенна-палітычную абстаноўку ў зоне адказнасці АДКБ нельга было назваць спакойнай. На сучасным этапе яна яшчэ больш абвастраецца, — заявіў Прэзідэнт. — Вы добра інфармаваны аб працэсах, што адбываюцца ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі. Упэўнены, што нашы ацэнкі сённяшняга стану пагроз у розных сферах бяспекі супадаюць». У гэтых умовах Беларусь надае асаблівае значэнне эфектыўнасці работы статутных органаў АДКБ, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён спадзяецца, што цяперашняе пасяджэнне Савета міністраў абароны будзе садзейнічаць умацаванню бяспекі нашых дзяржаў. Прэзідэнт нагадаў, што, калі Беларусь прымала старшынства ў Савеце калектыўнай бяспекі, быў вылучаны шэраг ініцыятыў, у тым ліку ў ваеннай сферы. Прапанавана прыняць меры па практычнай рэалізацыі Стратэгіі калектыўнай бяспекі АДКБ, удасканаленні сістэмы крызіснага рэагавання, а таксама паглыбленні супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы. «Яны прадыктаваны логікай развіцця Арганізацыі, нашым бачаннем вырашэння актуальных задач. Сёння на першы план выходзяць пытанні менавіта практычнага супрацоўніцтва па забеспячэнні стабільнасці ў рэгіёнах, — упэўнены кіраўнік дзяржавы. — Неабходна разумець, што ўсе сферы забеспячэння бяспекі і дзейнасці АДКБ узаемазвязаны. Недапрацоўкі асобных практычных напрамкаў непазбежна вядуць да тармажэння ў развіцці ўсяго механізма».
administrator

Recent Posts

Эффективность принимаемых мер по сокращению количества пустующих домов

Комитет государственного контроля Гродненской области информирует о проведении «горячей линии» по реализации требований Указа Президента…

1 минута ago

Дзелавы панядзелак. Камунальныя паслугі. Хто не плаціць?

Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…

16 часов ago

У райвыканкаме. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і заслужаныя ўзнагароды

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…

17 часов ago

Новые вице-премьер и помощник Президента. Александр Лукашенко принял кадровые решения и поставил задачи для АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

18 часов ago

Каго можна абмежаваць у дзеяздольнасці?

Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…

19 часов ago

ПРО:Безопасность. Чем не стоит топить печь?

С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…

21 час ago