У першай палове дня ён прыняў удзел у правядзенні Адзінага дня інфармавання па тэмах “Нацыянальная турыстычная індустрыя. Забяспячэнне даступнасці паслуг па арганізацыі ўнутранага турызму для беларускіх грамадзян. Бязвізавы парадак уезду у Беларусь”; “Аб ходзе выканання Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 года №5 “Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый”, “Аб рэалізацыі раённага праекта “Лета-2017 – час сацыяльна значных справаў асабовага самаўдасканалення”. У памяшканні Наваельнянскага сельсавета Віктар Андрэевіч сустрэўся з жыхарамі пасёлка. Удзельнікі сустрэчы былі паінфармаваны па пытаннях Адзінага дня інфармавання, у рамках названай тэматыкі адбылася дыскусія. Датычылася яна, у прыватнасці, часу пачатку заняткаў у школе, школьных падручнікаў, “дарожнай карты”школьнікаў на канікулах.
Віктар Андрэевіч Лісковіч выказаў свой погляд на гэтыя праблемы. Канікулярная “дарожная карта”, на яго думку, сапраўды патрэбна, яна дапамагае кантраляваць вольны час школьнікаў для іх жа бяспекі. Змест і мова школьных падручнікаў не задавальняе мноства людзей, і падручнікі будуць перапісаны. Што ж датычыць пачатку школьных заняткаў раніцай, то можа ўзнікнуць праблема, калі рабочы дзень у бацькоў малодшых школьнікаў пачынаецца значна раней, чым прапанаваны час пачатку урокаў у 9 гадзін. Праўда, фізіялагічна, так бы мовіць, аптымальны час для пачатку заняткаў менавіта у 9 гадзін.
Затым Віктар Лісковіч і Аляксандр Сонгін азнаёміліся з работай сацыяльных аб’ектаў гарпасёлка Наваельня.
У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…
Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…
Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему! Результаты третьего тура: …
Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 31 июля 2026 года. Подписывайтесь…
Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…
Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…