Categories: Актуальнае

Установа “ЛПП № 5” запрашае юнакоў для паступлення ва ўстановы адукацыі

Установа “ЛПП № 5” (Навагрудскі раён) ЗАПРАШАЕ юнакоў для паступлення на дзённую форму навучання:

— ва УА “Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь”  на крымінальна-выканаўчы факультэт – спецыяльнасць “правазнаўства”. Тэрмін навучання – 4 гады. Поўнае дзяржаўнае забеспячэнне, гарантаванае працаўладкаванне. Прадметы ўступных іспытаў: руская (беларуская) мова, грамадазнаўства, замежная мова. Штомесячная стыпендыя курсанта складае ад 700 руб., заработная плата  супрацоўніка на першым месяцы службы пасля заканчэння акадэміі – 2600 руб.;

— ва УА “ Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы” на ваенны факультэт  – спецыяльнасць “тылавое забеспячэнне войскаў харчаваннем”;

— ва УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі” на ваенны факультэт – спецыяльнасць “вылічальныя машыны, сістэмы і сеткі”. Тэрмін навучання – 4 гады. Поўнае дзяржаўнае забеспячэнне, гарантаванае працаўладкаванне. Прадметы ўступных іспытаў: руская (беларуская) мова, фізіка, матэматыка;

— у “Ваенна-медыцынскі інстытут” у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце – спецыяльнасць “лячэбная справа”. Тэрмін навучання – 6 гадоў. Поўнае дзяржаўнае забеспячэнне, гарантаванае працаўладкаванне. Прадметы ўступных іспытаў: руская (беларуская) мова, хімія, біялогія.

Навучэнцы 6 класа, якія мараць звязаць свой лёс са службай у органах унутраных спраў, могуць паступіць ва УА “Спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь”. Атрымаўшы агульную базавую адукацыю ў ліцэі, яны працягнуць навучанне без здачы ўступных іспытаў.

Установа “ЛПП № 5” ЗАПРАШАЕ на службу:

— начальніка атрада (адукацыя вышэйная), з/п ад 2600 руб., сацыяльны пакет супрацоўніка органаў унутраных спраў;

— інжынера па арганізацыі працы (адукацыя вышэйная), з/п ад 2400 руб.;

— кантралёра рэжымнага аддзела, з/п ад 1900 руб., (з улікам выслугі ва Узброеных Сілах РБ – ад 2100 руб.). Пасада прадугледжвае службу ў АУС РБ, якая ідзе ў залік службы ва Узброеных Сілах, сацыяльны пакет супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Установа “ЛПП № 5” ЗАПРАШАЕ на работу:

— энергетыка, з/п 2450 руб. (адукацыя вышэйшая, сярэдняя спецыяльная);

— вытворцу работ, з/п 2700 руб. (адукацыя вышэйшая, сярэдняя спецыяльная);

— загадчыка сталовай, з/п 2700 руб. (адукацыя вышэйшая, сярэдняя спецыяльная);

— доктара клінічнай лабараторнай дыягностыкі клінічнай лабараторыі на 0,5 стаўкі, з/п 1445 руб.;

— трактарыста вытворчых майстэрняў, з/п 2100 руб.;

— вадзіцеля аўтамабіля, з/п 2400 руб.

УНП 500052839

(R)

administrator

Recent Posts

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

12 минут ago

Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

22 минуты ago

Работы на фінішнай прамой

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…

26 минут ago

«От нас кое-что зависит». Лукашенко высказался о роли Беларуси в структуре европейской безопасности

Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…

1 час ago

В Беларуси установлен перечень заготовителей и объемы закупок сельхозпродукции для госнужд на 2027 год

Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…

1 час ago

Спрашивали? Отвечаем…

Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…

2 часа ago