Мір, што абараняем і ствараем кожны дзень

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам старшыні аддзялення, старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага 28 мая на базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі адбылася дыялогавая пляцоўка “Мір, які заваявалі і захоўваем”.

Зрабіць экскурс у гісторыю Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі і ўзгадаць, якой цаной нам дастаўся мір, заклікалі мадэратары пляцоўкі, супрацоўнікі бібліятэкі Святлана Магера і Марына Крупіца.

Чаму музеі сёння з’яўляюцца важнымі месцамі захавання памяці, патлумачыла дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Вераніка Паўлоўская. Яна расказала, як пачыналася акупацыя Дзятлаўскага раёна, якія жахлівыя забойствы, знішчэнне мясцовага насельніцтва цэлымі вёскамі тут адбываліся, як прыйшло вызваленне.

Вераніка Уладзіміраўна падкрэсліла, што час няўмольны: сярод нас мала засталося жывых сведкаў вайны, якія могуць расказаць праўду. Цяпер абавязак па захаванні памяці выконваюць музеі Беларусі, дзе можна пабачыць дакументы, фотаздымкі, рэчы ваенных часоў.

Хто ў ХХІ стагоддзі абараняе мір і спакой Айчыны, з чаго складаецца яе бяспека, расказаў начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандр Зайцаў. Па яго словах, сучасныя Узброеныя Сілы Беларусі – гэта магутная абарона супраць любых відаў пагроз і надзейная апора на шляху развіцця краіны. Паколькі тэхналогіі імкліва ідуць наперад, у свеце расце напружанасць, а побач праходзіць спецыяльная ваенная аперацыя, то і беларускія ваенныя актыўна вывучаюць новыя спосабы вядзення вайны, асвойваюць сучасныя віды ўзбраення і берагуць спакой мірных жыхароў.

Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі пагутарылі на яшчэ адну важную тэму: як распазнаць пагрозы ў інфармацыйным полі і не паддавацца на правакацыі. Яны прыйшлі да высновы, што для гэтага неабходна больш увагі надаваць таму, што адбываецца побач, цаніць дабро і жыццё.  

Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык на прыкладзе дзейнасці раённай моладзевай арганізацыі расказала, як падрастаючае пакаленне вучыцца працаваць у студатрадах, удзельнічае ў інавацыйных праектах і праектах па захаванні гістарычнай памяці, дзеліцца дабрынёй праз валанцёрскія справы, а праз сацыяльныя ініцыятывы дапамагае грамадству ў захаванні міру і памнажэнні дабрабыту роднай краіны.

Яркім момантам сустрэчы стала прэзентацыя тэматычнай кніжнай выставы і чатырохтомнага выдання “Беларусь”, куды ўваходзяць кнігі “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці: са старажытнейшых часоў да нашых дзён”, “Беларусь: трагедыя і праўда памяці, генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, “Беларусь: культурная і духоўная спадчына”, “Беларусь сучасная: краіна і людзі”. У выданні можна знайсці адказы на пытанні: хто мы, праз што прайшлі, чаму так цэнім мір?

Вынікі падвёў Аляксандр Бараноўскі. Ён падзякаваў спікерам і мадэратарам пляцоўкі за цікавую і змястоўную інфармацыю, падкрэсліў, што захоўваць мір і гістарычную памяць надзвычай важна, каб будучыня была шчаслівай. На Дзятлаўшчыне ў гэтым кірунку робіцца многае, дзятлаўчанам ёсць чым ганарыцца. Аляксандр Станіслававіч заклікаў цаніць жыццё, любіць сваю краіну, мірна працаваць для яе дабрабыту, гадаваць дзяцей і перадаваць ім сямейныя і культурныя традыцыі, гістарычную праўду, вучыць падрастаючае пакаленне берагчы тое, што маем.

Падобныя сустрэчы ў рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” будуць праходзіць на Дзятлаўшчыне кожны чацвёрты чацвер месяца. У чэрвені абмяркуюць тэму да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны “Беларусь памятае”.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці

Эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці, скарачэнне выдаткаў на прадпрыемствах, пошукі грыбнікоў, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона –…

18 часов ago

ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?

Кожны чалавек – гаспадар свайго жыцця, пакуль яно прадаўжаецца. Апошні спачын і дастойная пашана памерлым…

18 часов ago

Сям’я! Служым разам!

Для супрацоўнікаў міліцыі, якія днём і ноччу аберагаюць спакой грамадзян, любячая і моцная сям’я –…

18 часов ago

Придется ли брать зонты на линейку? Синоптики рассказали о погоде 1 сентября

В Беларуси днем 1 сентября во многих районах страны ожидаются грозы, по юго-востоку - сильные…

19 часов ago

Золотой стал серебряным призером чемпионата мира по академической гребле

Белорус Евгений Золотой занял второе место на чемпионате мира по академической гребле в столице Нидерландов…

21 час ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

21 час ago