Categories: Падзеі

«Усецарыца» ад цяжкіх хваробаў

У храме Праабражэння Гасподняга ў Дзятлаве з’явіўся новы абраз Божай Маці «Усецарыца».

Абраз пісалі спецыяльна ў Маскве для Дзятлаўскага храма, а арыгінал знаходзіцца на Святой гары Афон.

Прыхаджане храма прыклалі шмат намаганняў, каб гэты абраз з’явіўся на Дзятлаўскай зямлі, дапамогу ў гэтым ім аказаў знакаміты зямляк, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. Таксама Міхаіл Сяргеевіч паспрыяў узвядзенню кіёта для новага абраза.

«Усецарыца» шануецца ва ўсім свеце, бо дапамагае вылечыцца ад цяжкіх хваробаў.

– Нашы храмы знаходзяцца каля бальніцы, і штодня міма праходзіць шмат людзей. Спадзяюся, яны будуць заходзіць у храм і маліцца перад гэтым абразам аб здароўі, – выказаў сваё меркаванне благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга ў Дзятлаве іерэй Іаан Кісель.

 

Ён падзякаваў усім, хто прыняў удзел у напісанні і набыцці цудатворнага абраза.

Міхаілу Орду Іаан Кісель уручыў медаль «За старанную працу на славу Царквы Божай» якую перадаў Гурый, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі.

Юлія БАКУНОВІЧ

administrator

Recent Posts

Холода не прощают беспечности

С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…

6 часов ago

Ведае ўчастковы. Дайце, калі ласка, чэк

Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…

6 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Таісія Сакалоўская: “Не магу сядзець без справы”

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…

7 часов ago

“Храму ведаў” гарпасёлка Наваельня 60 гадоў

Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…

19 часов ago

В Дятловском районе завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара»

На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…

20 часов ago

Тры дзесяцігоддзі, прысвечаныя людзям

У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч. Ірына…

21 час ago