Уражаннямі пра свята дзеляцца ўдзельнікі дзятлаўскай дэлегацыі

Сяргей Гайдук, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама:

– Мы прыехалі на абласныя “Дажынкі” ў Карэлічы з добрым вынікам. На Дзятлаўшчыне сёлета намалацілі амаль 66 тысяч тон збожжа. Гэта важкі ўклад у агульны каравай Гродзенскай вобласці. Мы на 100 працэнтаў выканалі дзяржзаказ, забяспечылі збожжам перапрацоўчыя прадпрыемствы, каб увесь год на нашых сталах быў хлеб. Таксама мы нарыхтавалі дастаткова збожжа для патрэб жывёлагадоўлі. Таму насельніцтва будзе з малаком і мясам.

Уладзімір Скрундзь:

– Вельмі рады ў складзе дзятлаўскай дэлегацыі знаходзіцца на гэтым свяце. Выдатная атмасфера, сардэчны прыём. Як прадстаўнік сваёй гаспадаркі я не першы раз прымаю ўдзел у абласных “Дажынках”. Вельмі прыемна, што нас прэміруюць, гавораць словы падзякі. Гэта свята патрэбнае аграрыям, у такія дні мы адчуваем высокую ацэнку нашай працы на дзяржаўным узроўні.

Дзмітрый Сухецкі, трактарыст-машыніст КСУП “Войневічы”:

– Я шмат гадоў працую ў раслінаводстве, на абласныя “Дажынкі” запрошаны ўпершыню. Вельмі прыемна, што сёння я атрымаў грамату Фэдэрацыі прафсаюзаў. Сёлета ўсё склалася: уборка прайшла вынікова, намалаціў больш за дзве тысячы тон, узнагароджваўся на ўзроўні раёна. Усе свае працоўныя перамогі прысвячаю сям’і, абавязкова прывязу блізкім падарункі з абласнога фестывалю-кірмашу.

Сяргей Ляўкевіч, трактарыст-машыніст ААТ “Дварэц-Агра”:

– Я ўпершыню прыехаў на “Дажынкі” ў складзе дзятлаўскай дэлегацыі. Вельмі падабаецца гэта свята, усё арганізавана на вышэйшым узроўні. Хвалююча было паднімацца на абласную сцэну па ўзнагароду. Сёння мне ўручылі падзяку старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Рады, што працу нашага прадпрыемства заўважылі і адзначылі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Школьны мерыдыян

Свята традыцый і сямейнай творчасці У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў сярэдняй школе № 1…

2 часа ago

Безопасность в каждый дом: как согреть жилье без риска для жизни

С наступлением холодов в жилом секторе традиционно возрастает количество пожаров. Стремясь создать уют и тепло…

2 часа ago

ДТЗ з жывёлай на Дзятлаўшчыне

19 кастрычніка каля сямі гадзін раніцы ў Дзятлаўскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Аўтамабіль “Belgee X50”…

2 часа ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Ганна Буткевіч: “Паважаць людзей – прынцып майго жыцця”

Калі ў каго з жыхароў Жукоўшчыны папросіце назваць настаўніка, які пакінуў вялікі след у яго…

2 часа ago

ПРО:Безопасность. Итоги купального сезона

По итогам купального сезона 2026 года в Беларуси утонуло 155 человек (в 2025 – 157…

3 часа ago

Назад у мінулае паклікалі дзятлаўчанак

Чарговае пасяджэнне жаночага клуба “Карані смаку” прайшло ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. https://www.youtube.com/embed/vOv9530fEDo…

3 часа ago