Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Нёманскай выбарчай акрузе № 56 Уладзімір Сіняк:

У час пасяджэння Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь кіраўнік дзяржавы дакладна расставіў усе акцэнты. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што беларуская эканоміка ў цяперашні момант знаходзіцца пад уздзеяннем беспрэцыдэнтнага санкцыйнага прэсу.

Трэба меркаваць, што наступствы могуць быць значна больш сур’ёзнымі. Далейшыя сцэнарыі развіцця сітуацыі залежаць ад шэрагу фактараў.

У вытворчай дзейнасці трэба рабіць упор на інавацыйную прадукцыю, абнаўляць матэрыяльна-тэхнічную базу, падаўжаць тэрмін дзеяння перадавых сертыфікатаў адпаведнасці на сістэмы менеджменту якасці і таксама на прадукцыю, захоўваць і нарошчваць партфель аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці. І па такога роду напрамках трэба смялей выкарыстоўваць сродкі мясцовых інавацыйных фондаў.

Важныя таксама мабілізацыя і дысцыпліна на ўсіх узроўнях вытворчых і кіраўнічых працэсаў.

Без гэтага немагчыма вырашыць пастаўленыя задачы. А яны, нагадаю, – няпростыя. Сёлета эканоміка нашай краіны павінна спрацаваць на ўзроўні мінулага года.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации