Categories: Падзеі

У вёскі едзе бібліобус

Пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з 2007 года працуе бібліобус — “бібліятэка на колах”. У чым асаблівасці работы такой бібліятэкі, наколькі яна запатрабавана, хто карыстаецца яе паслугамі? На гэтыя і іншыя пытанні адказала бібліятэкар Марына Крупіца.

Я працую ў “бібліятэцы на колах” ужо год, мне вельмі падабаецца. Кожны раз, калі рыхтуешся да чарговага выезду, думаеш, як цябе сустрэнуць чытачы, ці ўдалым будзе дзень. Аднак хваляванні аказваюцца дарэмныя: заўсёды чакаюць з нецярпеннем, асабліва ў маленькіх вёсачках.

— Мабыць, і пагутарыць выдаецца хвілінка?

Бывае. Для многіх людзей бібліятэка з’яўляецца месцам сустрэчы, таму прыезд бібліобуса — нагода для аднавяскоўцаў лішні раз сабрацца, нешта абмеркаваць, і мне раскажуць пра сваё жыццё, распытаюць пра навіны ў Дзятлаве.

— Раскажыце, у чым жа сутнасць работы бібліобуса?

Бібліобус — гэта перасоўная бібліятэка, якая абслугоўвае насельніцтва ў аддаленых вёсках і маланаселеных пунктах. Кажучы па-просту, “бібліятэка на колах”. Яна працуе ўжо 10 гадоў. Мы наведваем 67 населеных пунктаў па 9 маршрутах, таму раз у месяц бываем у кожнай з гэтых вёсак.

— Часта выязджаеце?

Кожны тыдзень, у аўторак і сераду. Нашы пастаянныя чытачы ўжо добра ведаюць графік і заўсёды нас чакаюць.

— А хто найчасцей карыстаецца вашымі паслугамі?

Асноўная катэгорыя карыстальнікаў — гэта пенсіянеры, людзі сталага ўзросту. Многім чытачам, якія не маюць магчымасці самастойна прыйсці да бібліобуса, я прыношу кнігі дадому. Прыходзяць і дзеці, найчасцей

— летам, калі прыязджаюць у вёску на канікулы. Увогуле, за год “біліятэку на колах” наведваюць у сярэднім 700 чалавек.

— Цікава, якія кнігі, перыядычныя выданні замаўляюць часцей за ўсё?

У фондзе бібліобуса — самая разнастайная літаратура. Найбольшым попытам карыстаюцца дэтэктывы, гістарычная, галіновая, класічная літаратура. Часта бяруць беларускую і дзіцячую літаратуру. Любяць пачытаць перыядычныя выданні: часопісы “Сваты”, “Народны доктар”, “Хозяин”, “Планета”, газеты “Гродзенская праўда”, “Звязда”, “Перамога”. Усе пажаданні карыстальнікаў я запісваю ў сшытку рэгістрацыі індывідуальных запытаў, каб пры наступным наведванні даставіць чытачу. Таму перад кожным выездам фонд перасоўнай бібліятэкі часткова папаўняецца з агульнага фонду раённай бібліятэкі.

Свеціць сонца, лье дождж або прыціскае мароз – у любое надвор’е едзе ў вёскі бібліобус. Добрай яму дарогі і шмат чытачоў.

С. ГРЫШЫНА
фота О. ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

7 минут ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

17 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

18 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

20 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

20 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

20 часов ago