На пасаду ваеннага камісара Дзятлаўскага раёна прызначаны Аляксандр Бургун.

Ён нарадзіўся 3 красавіка 1986 года ў Карэліцкім раёне, вырас у аграгарадку Жукоўшчына, дзе ў 2003 годзе скончыў сярэднюю школу.

З 2003 па 2008 гады Аляксандр Аляксандравіч быў курсантам ваенна-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў”.

У 2008-2011 гадах праходзіў ваенную службу на афіцэрскіх пасадах інжынерна-тэхнічнага састава вайсковай часці 33933 горада Слоніма.

У кастрычніку 2011 года быў прызначаны начальнікам групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна, у 2022 годзе пераведзены на пасаду намесніка ваеннага камісара – начальніка мабілізацыйнай групы ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна, якую і займаў да цяперашняга часу.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

Похожие публикации