На Дзятлаўшчыне прайшоў раённы этап рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкавання машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў”. Па выніках яго былі вызначаны пераможцы сярод фермерскіх гаспадарак сельгаспрадпрыемстваў і сельскіх выканкамаў.
Конкурс зацверджаны пастановай Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрстваў фінансаў, сельскай гаспадаркі і харчавання, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Камітэта лясной гаспадаркі пры Савеце Міністраў.
Канкурсантаў ацэньвала раённая камісія на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама – начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталіем Шулейкам, у якую ўвайшлі прадстаўнікі райвыканкама, раённых інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асроддзя, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Самыя дбайныя гаспадары вызначаліся па шэрагу параметраў, сярод якіх – эстэтычны выгляд населеных пунктаў, упарадкаванне стаянак транспарту і палігонаў, арганізацыя выкарыстання земляў, санітарны стан, добраўпарадкаванне фермаў, мехмайстэрняў, стан сельскагаспадарчых земляў і ўвядзенне новых у севазварот, гатоўнасць сельскагаспадарчай тэхнікі да работы.
Па выніках агляду-конкурсу першае месца сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў заняло КСУП “Хвінявічы”, лепшым у ліку сельскіх выканаўчых камітэтаў стаў Новаяльнянскі сельвыканкам.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #ГОД БЛАГОУСТРОЙСТВА