Прыватныя прадпрымальнікі і прадстаўнікі гандлёвых сетак Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел у семінары, прысвечаным актуальным пытанням рознічнага гандлю, які прайшоў у раённым выканаўчым камітэце.

– Павышэнне якасці арганізацыі гандлёвага абслугоўвання – адзін з цэнтральных момантаў нашай сустрэчы, паколькі праверкі Камітэта дзяржаўнага кантролю і цэнтра гігіены і эпідэміялогіі паказваюць шэраг тыповых парушэнняў заканадаўства. Наш раён – не выключэнне з гэтай статыстыкі, – адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская. – Пры гэтым многія з праблемных момантаў можна выправіць мінімальнымі выдаткамі часу, сіл і сродкаў у ходзе паўсядзённай работы.

Галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Ілья Габайдулін назваў тыповыя парушэнні, якія сустракаюцца ў гандлёвых аб’ектах Дзятлаўшчыны. Сярод іх – адсутнасць бэйджа ў прадаўцоў, дастатковай інфармацыі аб тавары на этыкетцы, інфармацыі аб забароне продажу тавараў непаўналетнім, продаж  забароненых тавараў, адсутнасць або няспраўнасць кантрольных.

Ілья Радзікавіч спыніўся на льготах для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць у сельскай мясцовасці, абумоўленых дзеяннем змяненняў ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 345.

Доктар-гігіеніст Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вікторыя Старук нагадала прысутным патрабаванні, якія прад’яўляюцца да аб’ектаў рознічнага гандлю. Пад увагай кантралюючых органаў – тэрміны прыдатнасці тавараў, іх маркіроўка, чысціня ў магазінах, бяспечныя ўмовы для пакупнікоў і саміх работнікаў.

Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама – начальнік аддзела па працы і занятасці Таццяна Дорда, начальнік упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне Іван Гірык, начальнік раённага сектара Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Вольга Кардаш расказалі аб актуальных новаўвядзеннях, якія тычацца прыватнага гандлю.

Разам з кіраўніцтвам раёна і спецыялістамі прыватныя прадпрымальнікі абмеркавалі хвалюючыя пытанні, у ліку якіх –падтрымка бізнесу, культура паводзінаў спажыўцоў у магазінах і ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі службамі раёна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Предыдущая новость

Похожие публикации