У Дзятлаве новы ксёндз-пробашч, знаёмцеся

Пробашчам касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве прызначаны ксёндз Віталій Пяткевіч, які да гэтага амаль тры гады служыў у адной з духоўных жамчужын Гродзеншчыны – касцёле Святога Мікалая ў Геранёнах Іўеўскага раёна.

Родам ён з горада Ашмяны, дзе скончыў школу з музычным ухілам і натхніўся на важны духоўны выбар, дзякуючы прыкладу каталіцкага святара Яна Пузыны, які цяпер з’яўляецца настаяцелем душапастырства Бернардзінскага касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў горадзе Гродне.

Віталій Пяткевіч скончыў Гродзенскую вышэйшую міждыяцэзіяльную духоўную семінарыю, святарскае пасвячэнне 27 чэрвеня 2015 года атрымаў ад біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча ў касцёле Францішка Ксаверыя ў горадзе над Нёманам.

Як зазначае сам Віталій Пяткевіч, за дванаццаць гадоў, колькі доўжыцца яго прафесійнае служэнне Богу, у жыцці было нямала цікавых супадзенняў. Падобныя выпадкі веруючыя людзі называюць Божым промыслам. Так, у Гродзенскай семінарыі над імі, першакурснікамі, на працягу года апекаваўся і знаёміў з вучэбнымі патрабаваннямі і правіламі ўстановы тагачасны старшакурснік Андрэй Лішко, якога цяпер змяніў у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ксёндз Віталій. Першым прыходам, дзе малады чалавек пачынаў святарскую дзейнасць пасля семінарыі, стаў касцёл Узвышэння Святога Крыжа: там сёння служыць яго галоўны настаўнік Ян Пузына, а сам Віталій затрымаўся амаль на тры гады.

Глыбокі след у сэрцы пачынаючага святара пакінулі два ксяндзы Антоніі з абсалютна супрацьлеглай методыкай перадачы духоўнага вопыту маладым калегам. Антоній Ханка, які сустрэў яго на першым прыходзе ў Гродне, уласным прыкладам навучыў з пашанай і разуменнем адносіцца да людзей, незалежна ад іх статусу і ўзросту. Пасля службаў ён заўжды запрашаў Віталія Пяткевіча на кубачак кавы, якую нязменна варыў сам – менавіта ў такім фармаце праходзілі настаўніцкія размовы-павучэнні з маладым святаром і прывіваўся вопыт пабудовы пропаведзяў, узаемадзеяння з прыхаджанамі.

Антонія Філіпчыка з 43-гадовым стажам служэння Богу, поруч з якім Віталій Пяткевіч пяць гадоў правёў у Ваўкавыскім касцёле Святога Вацлава, многія лічылі суровым духаўніком за яго патрабавальнасць, а малады святар убачыў у ім строгага бацьку, які імкнецца зберагчы сваё духоўнае дзіця ад сур’ёзных памылак, сфарміраваць волю, навучыць унутранай дысцыпліне, бо святарства – гэта воінства Божае. Галоўны багаж ведаў і духоўнага вопыту малады святар атрымаў менавіта ад гэтых мудрых людзей, якія аддалі сваё жыццё служэнню Богу.

Нядоўгі час (сем месяцаў) у перапынку паміж “ваўкавыскім перыядам” Віталій Пяткевіч быў замацаваны за Лідскім касцёлам Святой Сям’і.

Затым стаў 41 святаром 507-гадовага касцёла Святога Мікалая ў Геранёнах, дзе ксяндзу-пробашчу даводзілася весці вельмі актыўнае жыццё, бо, акрамя набажэнстваў, яшчэ знаёміў са старажытным храмам, яго архітэктурай і гісторыяй паломнікаў і турыстаў. Касцёл у Геранёнах уваходзіць у “Залатое кальцо Іўеўшчыны”. Як прызнаецца святар, той час назаўжды застанецца ў памяці як самы інтэнсіўны перыяд дзейнасці за дванаццацігоддзе.        

Да прызначэння ксяндзом-пробашчам у Дзятлава Віталій Пяткевіч толькі аднойчы праездам быў у нашым горадзе, таму цяпер паступова знаёміцца з мясцовасцю, жыхарамі, прыхаджанамі, традыцыямі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

– Не скажу, што атрымаўшы звестку аб новым месцы служэння быў здзіўлены, узрадаваны ці засмучаны, – прызнаецца ксёндз Віталій. – Проста прыняў усё, як магчымасць новага вопыту. Касцёл і прыход у Дзятлаве большыя, чым у Геранёнах, таму адчувальна больш тут будзе ўсяго. Планую паступова асвоіцца, пра ўсё даведацца, падтрымліваць лепшыя традыцыі і рухацца наперад. Спадзяюся і ўпэўнены, што з грунтоўнай падтрымкай вернікаў і мясцовых жыхароў усё ўдасца.

Ксёндз Віталій Пяткевіч – аптыміст, ён ідзе па жыцці з цвёрдай ўпэўненасцю, што на свеце няма кепскіх людзей, бо кожны з нас створаны па вобразе і падабенстве Божым. У чалавека бываюць толькі кепскія ўчынкі, а над імі трэба працаваць, і гэта адно з галоўных прызначэнняў святарства – ухіляць вернікаў ад граху, весці іх да Бога.

– Я ўдзячны Госпаду, што ўсе гэтыя падзеі, людзі, залатыя гады семінарыі, важныя ўрокі жыцця сустрэліся на маім шляху, – зазначае Віталій Пяткевіч.

Пажадаем новаму ксяндзу-пробашчу, каб і надалей гэта яго ўпэўненасць толькі мацнела, Бог вёў па правільным шляху, вера сагравала, а горад Дзятлава стаў яшчэ адным месцам, якое асацыіруецца з домам, пазітыўнымі эмоцыямі, цікавымі падзеямі і добрымі людзьмі. 

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Дополнительные профилактические мероприятия по вопросам предупреждения нарушений водителями мототранспорта

В период времени с 2 по 4 октября на территории Гродненской области проводится дополнительные профилактические…

11 часов ago

Падарылі пажылым людзям добры настрой

У рамках дабрачыннай акцыі “Ты не адзін” з нагоды Дня пажылых людзей у бальніцу сястрынскага…

11 часов ago

Срэбра – на скронях, золата – у сэрцы

Цёплая атмасфера, шчырыя пажаданні, кветкі, станоўчыя эмоцыі – так у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…

11 часов ago

У ветэранаў педагогікі Дзятлаўшчыны – новая традыцыя

Ва ўтульнай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава гасцей сабрала самае цёплае і душэўнае свята…

11 часов ago

Крочым да здароўя разам

У Дзень пажылых людзей больш за 50 дзятлаўчан, аматараў скандынаўскай хады, выйшлі на старт марафону…

14 часов ago

ГрадусПлюс. Калі справа пойдзе?

У рэдакцыю газеты “Перамога” звярнуліся жыхаркі вуліц Гагарына і Катоўскага горада Дзятлава. Жанчыны перажываюць, што…

17 часов ago