Categories: Падзеі

У цэнтры ўвагі – чалавек

Вынікі работы ідэалагічнага актыву Дзятлаўскага раёна за 2017 год і задачы на 2018 год абмеркавалі на выніковым пасяджэнні савета аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, якое прайшло 16 сакавіка. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыні сельвыканкамаў, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце ўстановаў і арганізацый Дзятлаўшчыны, прадстаўнікі грамадскіх і прафсаюзных арганізацый раёна. У якасці запрошаных гасцей прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, першы намеснік начальніка АУС райвыканкама Уладзімір Святоха, галоўны рэдактар рэдакцыі газеты “Перамога” Ірына Камарова.

З асноўным дакладам выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка. Яна зазначыла, што дзейнасць ідэалагічнага актыву ў 2017 годзе была скіравана на вырашэнне пэўных задач, стабілізацыю грамадска-палітычнай абстаноўкі ў раёне, прыцягненне насельніцтва да сацыяльна-эканамічнай і грамадска-палітычнай дзейнасці, забеспячэнне надзённых запытаў і патрэбаў грамадзян, інфармаванне жыхароў раёна аб асноўных накірунках дзяржаўнай палітыкі і дзейнасці мясцовых органаў улады. З пастаўленымі задачамі справіліся. У раёне назіраецца станоўчая дынаміка ў рабоце са зваротамі грамадзян. Такіх зваротаў стала значна менш, што сведчыць аб павышэнні якасці работы з насельніцтвам ідэалагічнага актыву. У цэнтры ўвагі быў і па-ранейшаму застаецца чалавек.

Станоўчым вопытам работы ў ідэалагічным кірунку падзяліліся спецыялісты раёна. У прыватнасці, аб эфектыўнасці ідэалагічнай работы ў арганізацыях, якія знаходзяцца на тэрыторыі Наваельнянскага сельсавета, і з насельніцтвам па месцы жыхарства расказала старшыня Наваельнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец. Са справаздачай на тэму “Аб арганізацыі ідэалагічнай работы ў сучасных умовах і шляхах павышэння яе эфектыўнасці” выступіла намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце КСУП “Войневічы” Вольга Лахач. Ролю пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” у фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця, прафілактыцы негатыўных з’яваў сярод моладзі і насельніцтва раскрыла старшыня пярвічнай арганізацыі ГА “БСЖ” Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Наталля Тамашова.

Аб ролі раённай газеты “Перамога” і сайта выдання ў інфармаванні насельніцтва Дзятлаўскага раёна аб важных падзеях, дасягненнях, жыцці землякоў, абмеркаванні мясцовых праблемаў, падтрыманні канструктыўнага дыялога паміж раённай уладай і людзьмі вяла гаворку галоўны рэдактар Ірына Камарова.

Да плённага супрацоўніцтва ў прафілактыцы негатыўных з’яваў і супрацьпраўных дзеянняў ідэалагічны актыў раёна і грамадскія арганізацыі заклікаў першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама Уладзімір Святоха.

Выступленні падрахункаваў Ігар Кухарэвіч, была прынята пастанова выніковага пасяджэння савета аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама, узнагароджаны самыя актыўныя і паспяховыя спецыялісты.

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

Крок у свет ведаў праз бібліятэку

Пачатак верасня – час адкрыццяў, новых ведаў і шчырых усмешак. Менавіта ў гэтыя восеньскія дні…

7 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Таццяна Луня: “Столькі Бог наканаваў мне пражыць”

У лёсе гэтай пажылой жанчыны, як у люстэрку, адбіліся ўсе нягоды XX стагоддзя: Вялікая Айчынная…

8 часов ago

Ведае ўчастковы. Пры якіх умовах можна стаць дружыннікам?

Пытанне: мой знаёмы хоча стаць дружыннікам? Куды для гэтага трэба звяртацца? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі…

9 часов ago

Падзякі і ўзнагароды за выніковую працу

Напярэдадні Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці калектыў Дзятлаўскага філіяла КУП “Гроднааблпаліва” прымаў віншаванні…

23 часа ago

Кукуруза на зерно, сахарная свекла, картофель, яблоки. На какой урожай рассчитывают аграрии в Беларуси

На какой урожай зерна кукурузы, сахарной свеклы, картофеля и яблок рассчитывают белорусские аграрии, рассказал журналистам…

1 день ago

Час паспяшацца на прышчэпку

Хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць віруса грыпу. Як да яе рыхтуюцца…

1 день ago