Як казалі нашы мудрыя продкі, зямля народам моцная.
І Беларусь не раз пацвярджала гэту мудрасць у сваёй гісторыі. Каб пакінуць будучым пакаленням памяць аб сваім гістарычным вопыце, мы ўвасабляем яго ў дзяржаўных святах, якія нагадваюць аб вялікай каштоўнасці міру на зямлі, незалежнасці краіны і еднасці нашай нацыі.
Канцэртная праграма пад назвай “У адзінстве наша сіла”, прысвечаная Дню народнага адзінства, сабрала ў зале раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прадстаўнікоў кіраўніцтва раёна, арганізацый і прадпрыемстваў, школьнікаў, людзей розных пакаленняў, статуса, веравызнання, якіх аб’ядноўвае жаданне разам працаваць, будаваць, ахоўваць спакой, жыць, быць шчаслівымі і ўпэўненымі ў заўтрашнім дні.
– Дзякуючы стабільнасці і згодзе ў грамадстве, узаемнай падтрымцы і паўсядзённай працы мы разам дасягаем пастаўленых мэтаў і ствараем моцную і квітнеючую Беларусь, праслаўляем свой калектыў, раён, сваю малую радзіму. Каб быць адзінымі, нашы продкі, нашы бацькі і дзяды, якія абаранялі сваю зямлю ад ворага, даказалі: адзінства – гэта магутная і непераадольная сіла, – адзначылі вядучыя святочнай праграмы.
А сёння ў гэтай зале ўсіх аб’яднала добрая песня і цудоўны настрой, які прысутным дарылі творчыя калектывы – народны ансамбль песні “Зараначка”, група “Бархат”, выканаўцы Ганна Харлінская, Ала Чарняўская, Марына Варган, Таццяна Шостка, Таццяна Дудкіна, Наталля Бузук, Сяргей Малышчык, Чэслаў Свіб, юная беларусачка Аляксандра Міклаш, навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава. Яны спявалі пра шчырасць і гасціннасць беларускага народа, сяброўства з суседнімі краінамі, каштоўнасць роднага бацькоўскага парога, шчасце жыць у роднай краіне. Гучалі са сцэны і віншаванні са святам, пажаданні сілы духу, адзінства, незалежнасці і працвітання нашай Беларусі, а галоўнае, мірнага неба над галавой, ганарыцца сваёй краінай, прыносіць радасць і карысць не толькі сабе і сваім блізкім, рабіць добрыя справы, любіць і абараняць сваю Айчыну, бо ўсе мы – адзін народ, мы – гэта Беларусь.
У фае прысутныя змаглі азнаёміцца з выставамі “Беларусь – мая Айчына”, дзе змешчаны матэрыялы пра славутых людзей Бацькаўшчыны, гісторыю беларускай дзяржаўнасці, у тым ліку да юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа, “А родная мова гучала”, арганізаваную раённым гісторыка-краязнаўчым музеем, на якой можна было ўбачыць архіўныя матэрыялы пра нашых славутых паэтаў-землякоў, выданні іх твораў, фотаздымкі, рукапісы, а таксама работы Дзятлаўскай школы мастацтваў з краявідамі і пейзажамі роднага краю.
Таццяна САНЮК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…
В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…
Сацыяльна значная літаратура – творы, якія дапамагаюць фарміраваць каштоўнасці, захоўваць гістарычную памяць і выхоўваць любоў…