Лепшае піянерскае пасланне нашчадкам

Дзятлаўскім дзяржаўным гісторыка-краязнаўчым музеем у супрацоўніцтве з раённай газетай “Перамога” па ініцыятыве членаў гарадскога піянерскага штаба раённага савета ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” і моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў у жніўні быў аб’яўлены конкурс на лепшае піянерскае пасланне нашчадкам, прымеркаванае да Года гістарычнай памяці і 100-годдзя Піянерыі.

Удзельнікамі конкурсу сталі акцябраты і піянеры раёна ў трох узроставых катэгорыях: 7-9 гадоў, 10-12 гадоў, 13-14 гадоў. На раённы этап паступіла 22 работы.

Маладое пакаленне Дзятлаўшчыны ў сваіх пасланнях закранае хвалюючыя іх пытанні: захаванне гістарычнай памяці, беларускай культуры, экалогіі, сямейных асноў, міласэрнасці. Сённяшнія навучэнцы з надзеяй глядзяць у будучыню і заклікаюць піянераў новай эры быць лепшымі, захоўваць традыцыі, быць сапраўднымі патрыётамі і грамадзянамі Беларусі.

Пераможцамі і прызёрамі паўфіналу конкурсу сталі наступныя работы:

узрост 7-9 гадоў:

1-е месца – Анастасія Жыгала з піянерскай дружыны імя І. Ю. Філідовіча гімназіі № 1 горада Дзятлава;

2-е месца – творчая група акцябрацкай зорачкі 3 класа піянерскай дружыны імя А. Шылава Новаяльнянскай сярэдняй школы; Кацярына Ганчар з групы акцябрат 4 класа піянерскай дружыны  імя Д. Лазовіка Дварэцкай сярэдняй школы;

3-е месца – Сафія Санцэвіч з атрада “Бусляняты”  піянерскай дружыны імя Ф. М. Сінічкіна Хвінявіцкай сярэдняй школы; Радаслаў Заваротны з атрада “Ветразь” піянерскай дружыны імя В. Адамчыка Круцілавіцкай сярэдняй школы;

узрост 10-12 гадоў:

1-е месца – Улада Урбан з піянерскай дружыны імя Я. Я. Фогеля сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава;

2-е месца – Іна Абухава з піянерскай дружыны імя А. Я. Калашнікава Раклевіцкай базавай школы;

3-е месца – Вікторыя Шупа з піянерскай дружыны імя М. А. Марозавай сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава;

узрост 13-14 гадоў:

1-е месца – члены гарадскога піянерскага штаба Дзятлаўскага РС ГА “БРПА”;

2-е месца – члены моладзевага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў; Паліна Хілімончык з піянерскай дружыны імя В. С. Біцько Вензавецкай сярэдняй школы;

3-е месца – Злата Гуз з піянерскага атрада  “Даследчыкі” Гезгалаўскай сярэдняй школы; творчая група піянерскай дружыны “Крынічанцы” Жукоўшчынскай базавай школы.

У фінале конкурсу пераможцам стала пасланне членаў гарадскога піянерскага штаба раённага савета ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”. Яно будзе змешчана ў капсулу часу, цырымонія закладкі якой праходзіць у Дзень народнага адзінства  каля Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея. Змест паслання нашчадкі змогуць даведацца толькі праз 50 гадоў, у 2072 годзе. А пакуль моладзь Дзятлаўшчыны працягвае працаваць на карысць сваёй роднай Беларусі, малой радзімы.

Іна ДЗЕДАВА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі
Ірына МІШЧАНКА,
педагог-арганізатар, старшыня раённага савета ГА “БРПА”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

11 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

11 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

12 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

12 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

13 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

13 часов ago