Навучэнцы Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы на чале з настаўніцай Надзеяй Канявега чарговы раз наведалі аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, каб падарыць радасць і святочны настрой асаблівым людзям.

Вядучыя праграмы Ксенія Болтач і Карына Верамейка запрасілі наведвальнікаў аддзялення ў казачнае падарожжа, у час якога яны сустрэліся з Дзедам Марозам (Мікіта Кучынскі) і Снягурачкай (Алеся Адамчык), а таксама даведаліся пра прыгоды Бабы-Ягі (Дарына Заваротная) і старой Шапакляк (Анжэла Верамейка).

Песнямі прысутных парадавалі Яўгенія Анушкевіч, Анастасія Бортнік, Ульяна Баброўская. Цікавыя гульні з асаблівымі людзьмі правялі работніцы Данілавіцкага дома культуры Святланы Грос і Іна Анушкевіч.

Напрыканцы сустрэчы госці пачаставалі наведвальнікаў аддзялення мандарынамі.

Загадчыца аддзялення Алена Калюцік падзякавала за цікавае выступленне дзецям і іх настаўніцы, работніцам Данілавіцкага дома культуры, а таксама аддзелу адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама за выдзелены транспарт.

Ірына КАЎКЕЛЬ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации