Жніво-2019 упэўнена набірае размах на палях Дзятлаўшчыны.
Старанна працуюць на збожжавай ніве вадзіцелі і камбайнеры . Ужо з мінулага тыдня намалоты асобных камбайнавых экіпажаў і колькасць дастаўленага некаторымі вадзіцелямі з поля збожжа пачалі вымярацца тысячай тон.
Другога жніўня ў КСУП “Русь-Агра” з падарункамі завітала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, каб павіншаваць з працоўнай перамогай маладога вадзіцеля гаспадаркі Арцёма Бандарэнку, які аўтамабілем “МАЗ -551605” перавёз 1 200 тон зерня. Яна пажадала Арцёму моцнага здароўя, энтузіязму і ў хуткім часе дасягнуць дзвюх тысяч тон перавезенага збожжа, а таксама ўручыла грамату і каштоўны падарунак.
Да віншаванняў далучыліся выконваючы абавязкі дырэктара КСУП “Русь-Агра” Сяргей Лупач і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Вадзім Царык.
Яны адзначылі, што ў гаспадарцы ёсць і камбайнер-тысячнік – Руслан Міклаш, які на камбайне “Lexion-580” намалаціў 1 050 тон збожжа. Камбайнер таксама атрымаў каштоўны падарунак.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…
Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…
В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…