Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама інфармуе, што ў адпаведнасці з рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 20 лютага 2025 года № 85 “Аб правядзенні акцыі “Тыдзень нулявога траўматызму” на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна з 10 па 16 лістапада праводзяцца адпаведныя ёй мерапрыемствы.

Увага будзе надавацца кантролю за выкананнем усімі работнікамі і адказнымі асобамі прадпрыемстваў патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” і Дэкрэта “Аб умацаванні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый”, “Правілаў па ахове працы ў сельскай і рыбнай гаспадарках” і іншых.

Усе службовыя асобы арганізацый павінны строга выконваць свае функцыянальныя абавязкі па ахове працы, а таксама патрабаваць ад падначаленых выканання правілаў і нормаў, інструкцый па ахове працы, прымаць неабходныя меры па прафілактыцы вытворчага траўматызму, забяспечваць захаванне жыцця і здароўя работнікаў у працэсе працоўнай дзейнасці.

Аляксандр КАМАРОЎ,
галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации