Не ў перыяд пасяўной ці ўборачнай кампаній, калі адзначаецца максімальны рух трактароў і механізмаў, а менавіта восенню, у перыяд ранішніх і вячэрніх змярканняў, адзінкавая самаходная і трактарная тэхніка правакуе найбольшую колькасць здарэнняў і звязаных з імі ахвяраў. Па якой прычыне? З-за нездавальняючага стану прыбораў асвятлення сельскагаспадарчай тэхнікі.

Як прыклад, дарожна-транспартнае здарэнне, якое адбылося на тэрыторыі Слонімскага раёна. У пачатку кастрычніка бягучага года грамадзянін А., кіруючы трактарам з прычэпам, у цёмны час сутак ажыццявіў вымушаны прыпынак на праезнай частцы дарогі, пры гэтым не выставіў знак аварыйнага прыпынку. Пры выключэнні рухавіка трактара на самім трактары і прычэпе патухлі знешнія светлавыя прыборы. У гэты момант аўтамабіль, які рухаўся ззаду, учыніў наезд на прычэп трактара. Людзі не пацярпелі ў гэтай аварыі, толькі тэхніка была пашкоджана, але да трагедыі з чалавечымі ахвярамі было не так і далёка. У дачыненні да грамадзяніна А. было складзена некалькі пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Міжраённым аддзелам ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў пастаянна ажыццяўляецца кантроль за эксплуатацыяй самаходнай і трактарнай тэхнікі. Праверкі паказалі, што нездавальняючы стан прыбораў асвятлення трактароў і прычэпаў да іх, кормараздатчыкаў, іншых агрэгатаў і механізмаў характэрны для ўсіх раёнаў вобласці. Сёлета за нездавальняючы стан сельскагаспадарчай тэхнікі і адсутнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху да адказнасці прыцягнуты шэраг службовых асобаў. Але ж мэта не пакараць, а менавіта не дапусціць на дарогі транспарт з няспраўнымі знешнімі светлавымі прыборамі.

Калі пры руху па вуліцах і дарогах у цёмны час сутак або ва ўмовах недастатковай бачнасці вы сталі відавочцам кіравання транспартам з няспраўнымі светлавымі прыборамі, неадкладна паведаміце аб гэтым у міліцыю па нумары 102. Своечасовае выяўленне і паведамленне аб дадзеных фактах можа выратаваць чыё-небудзь жыццё.

А. КАЛІНІН,
старшы дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ

Стоит почитать:

З якога чысла абавязковая зімовая гума?

«Перевозка детей должна быть безопасной»

«ОСЕНЬ! САМОЕ ВРЕМЯ ЗАСВЕТИТЬСЯ!»

About Author
administrator
View All Articles

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации