У Гродзенскім абласным упраўленні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у лістападзе 2017 года пройдуць “Прамыя тэлефонныя лініі”:
22 лістапада з 14 да 15 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення Інга Чаславаўна Кавалевіч правядзе “Прамую лінію” па тэме “Прафесійнае пенсійнае страхаванне. Умовы і парадак прызначэння прафесійных пенсій”. Тэлефануйце на нумар 8(0152)70-27-30.
23 лістапада з 14 да 15 гадзін першы намеснік начальніка ўпраўлення Алег Аляксандравіч Рэмша правядзе “Прамую лінію” па тэме “Парадак прызначэння і выплаты дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах”. Тэлефануйце на нумар 8(0152)68-33-70.
Кожную сераду з 14 да 15 гадзін у абласным упраўленні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон “Гарачай лініі” 8(0152)68-33-84.
М. ЖЫДКО,
Начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва